![]() |
![]() |
Яшчэ нядаўна на гэтае пытанне ні ў кога не было дакладнага адказу. Але сёньня зразумела як белы дзень, што адзіны кандыдат для ўсіх беларусаў — Святлана Ціханоўская. Падзеі апошніх перадвыбарчых тыдняў яскрава паказалі, якую вялізную падтрымку мае яна ў народа. Шматтысячныя мітынгі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі яскрава падцвердзілі тое. І гэта пры тым, што яна не паабяцала народу анічога, акрамя новых сумленных выбараў, якія будуць п... Болей »
9-га жніўня ў Беларусі мусіць адбыцца галасаванне за Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Менавіта галасаванне, а не выбары. Назіраючы як ідзе сёлета выбарчая кампанія, зразумела, што Лукашэнка не збіраецца праводзіць выбары для таго, каб яны былі выбарамі. Зрэшты, пра тое ён сам заявіў адкрытым тэкстам: "Краіну я ім не аддам". Ва ўсім дэмакратычным свеце прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца інструментам мірнай змены ўлады. Беларускі ж прэзідэнт в... Болей »
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца 9-га жніўня, пакрысе пераўтвараюцца ў чыстую фармальнасць. Аб тым сведчаць усе дзеянні ўладаў, якія накіраваныя на захаванне існуючай улады і "гаранта стабільнасці" А.Лукашэнкі. Замест таго, каб правесці тыя выбары дэмакратычна, з захаваннем роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў, улады скрозь ужываюць сілавыя метады. Супраць кандыдатаў у прэзідэнты былі сфабрыкаваныя справы, якія,... Болей »
Адразу папярэджваю, што ў мяне існуе ўнутранае непрыняцце гэтай катэгорыі работнікаў. Я лічу, што яны наогул непатрэбныя ні нашай дзяржаве, ні нашай народнай гаспадарцы, ні нашым працоўным калектывам. Такая мая асабістая думка. Пагадзіцеся, што надоенае на ферме малако аніякім бокам не звязанае з тым, прыязджала сюды ідэалагічная група да кароў ці не. А вось з сваечасовым кармленнем і даеннем надоенае малако звязанае непасрэдна. У нашай... Болей »
6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць ім фон і стварыць для беларусаў прыгожую перадсвяточную навіну. Работнікамі Бешанковіцкага аддзела культуры да Дня Перамогі запланавана ... Болей »
Што думаюць звычайныя жыхары гарадскога пасёлку, медыкі, а таксама чыноўнікі пра каронавірус? Чым жыве мястэчка, якое на другім месцы ў колькасці хворых на COVID-19 у краіне? Карэспандэнт Belsat.eu з’ездзіў у Бешанковічы. Гарадскі пасёлак Бешанковічы невялікі, і людзей удзень на дварэ няшмат. Зрэдку праязджаюць машыны, але найчасцей гэта патруль міліцыі ці хуткая дапамога. Бешанковічы добраўпарадкуюць перад бліжэйшымі святамі: прыбір... Болей »
У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя для кожнага наведвання хворых, якія ляжаць у рэанімацыі. Бо пасля кожнага наведвання тых хворых, кожнай праведзенай там працэдуры адн... Болей »
Новай старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама стала Галіна Унуковіч. Як пішуць "Віцебскія весці", у Галіны Уладзіміраўны важкі досвед працы на кіруючай пасадзе. За гэты час зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным кіраўніком. Яе адрозніваюць вялікая працаздольнасць, высокая адказнасць за даручаную справу. Прынцыповасць Галіны Унуковіч ў вырашэнні праблем спалучаецца з уважлівым стаўленнем да людзей і іхніх патрэб. – Мая галоўн... Болей »
Чытаючы артыкулы, абавязкова звяртаеш увагу, кім яны зробленыя. Напрыклад, пад артыкулам «Топ дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года», які апублікавалі «Віцебскія весткі», стаіць: «Материал подготовлен главным управлением идеологической работы и по делам молодежи облисполкома.» Ёсць у гэтым артыкуле пра нашыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Менавіта пра аршанскіх хлебаробаў, якія намалацілі больш 7 000 тон збожжа. Цытуем ... Болей »
У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў. Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета – зноў прэзідэнцкія выбары. А тое сведчыць пра новыя звышнамаганьні, каб "адзіна правільны шлях" заблішчэў прывабнымі фарбамі. Цытую "Віцебскія весці... Болей »