![]() |
![]() |
У Бешанковіцкім раёне летась за 11 месяцаў знесена толькі чатыры старыя пустуючыя хаты. Не прададзена ніводнай. «Віцебскія весці» пішуць, што ў Аршанскім раёне знесены 103 пустуючыя хаты, у Сенненскім — 42, Талачынскім і Докшыцкім — па 39, у Лёзненскім — 31. Хаця, на маю думку, ганарыцца такім «подзьвігам» ня варта. Лепш праводзіць такую палітыку, пры якой пустуючых хацін будзе вобмаль. Усяго старых і пустых хацін на кане... Болей »
У другім нумары часопісу «ARCHE» за 2021 год быў апублікаваны артыкул Алеся Мікуса «Адкуль Бешанковічы». Пра што ён разважаў? Гэты тапонім (назва Бешанковічы) з'явіўся з часоў першай паловы 15-га стагоддзя, калі на рубяжах Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) рассялялі старалітоўскіх памежнікаў, надаючы там ім землі. Гэтых тапонімаў амаль няма на Задзьвінні, а па левым беразе Дзьвіны яны ідуць досыць раўнамерна, цэлымі "гнёздамі". Асаблі... Болей »
Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі, падвяла ярына: амаль 30 цэнтнераў на круг. У нас азімы клін займае 70 працэнтаў у структуры пасяўных плошчаў. Гэта і дапамагло ... Болей »
У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі не толькі за кошт адной-дзвюх моцных гаспадарак, такіх як ЗАТ “АСБ-АграНаватар”, дзе сёння дояць па 17 кілаграмаў малака ад каровы,... Болей »
Кастрычнік – першы месяц восені, калі палявыя работы пакрысе затухаюць. І хаця на градках у кагосьці можа яшчэ стаяць капуста, у цяпліцах могуць вісець апошнія памідоры, а ў садзе яблыкі – садавіна і гародніна ўжо ўся ўбраная. І шмат чаго з саду і агарода вязецца на рынак. Кастрычніцкі рынак у Бешанковічах яшчэ багаты на сялянскі тавар. Увосень на тутэйшым рынку невыводныя журавіны. Сёлета напрыканцы месяца іхняя цана не апускаецца ніжэ... Болей »
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў. Па выніках аўкцыёнаў прададзена 66 зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ў 1,5 разы перавысіла ўзровень продажаў за першае паўгоддзе 2020 года. Заключана 13 дагавораў арэнды зямельных участкаў: на 7% менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. «Сума паступленняў у бюджэт во... Болей »
Верасень падводзіць папярэдні вынік усёй сялянскай працы за год. У верасні ўжо вядома, як селянін перазімуе, што ў яго будзе ўзімку на стале. На Бешанковіцкім рынку ў верасні, як і ў жніўні, прадаецца ўсё. На месца чарніц і брусніц упэўнена прыйшлі журавіны. У нашым раёне іх можна назбіраць і ў Асаўцы, і ў Карабове, і ў Мамойках. Прычым ягада з кожнага балота свая, адметная формай. Каштуюць журавіны сёлета 5 рублёў за літар. Больш, ч... Болей »
Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця на рынку прадаюць і чарніцы, і брусніцы, і грыбы. Грыбоў у лесе амаль няма, але на рынку зрэдку можна купіць адносна недарагія лісічкі (... Болей »
Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою ніколі не сустракаліся, але з тваёй ласкі хачу скарыстацца тваёй дапамогай. Справа ў тым, што ты адзіны жыхар Бешанковічаў, які амаль ... Болей »
26-га ліпеня 2021 года, на пасаду першага намесніка старшыніначальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бешанковіцкага райвыканкама прызначаны Мікалай Сцежкін, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалаю Сцежкіну 35 гадоў. З пятага класа ён вучыўся ў Выдрэйской сярэдняй школе Лёзненскага раёна. Потым скончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Смаленскі юрыдычны інстытут. У ... Болей »