![]() |
![]() |
Зборнік паэтэсы Людмілы Рублеўскай «Крокі па старых лесвіцах» — першы паэтычны зборнік аўтаркі, якая запрашае ў вандроўку палыновымі і вогненнымі шляхамі беларускай гісторыі, прымушае задумацца над лёсамі вялікіх людзей мінуўшчыны, дазваляе адчуць боль і хваляванне аўтаркі за стан роднай культуры. У зборнік увайшлі вершы і паэмы, а таксама песні і балады. Асноўная тэма твораў – гісторыя і культура Беларусі. Тут і знакамітыя асобы, і тра... Болей »
Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач кнігаўкі, шпакі, ластаўкі, жураўлі. Ад шчырых і хмельных песень у асалавелай зямлі аж галава закружыцца. І як дождж — асыпаюцца з галін ч... Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак: «Хранограф» і «Лёсам звязаныя з Гродна». У першай частцы ў храналагічным парадку падаецца гісторыя горада ад летапісных часоў да сучаснасці, а ў другой частцы ў алфавітным парадку са спасылкамі на адпаведныя старонкі першай часткі прыводзяцца біяграфічныя звесткі аб людзях, сваім жыццём і дзейнасцю звязаных з Гродна. Болей »
Я, бакаляр у навуках вызваленых Лаўрын Баршчэўскі, пачынаю кроніку сваю лета ад нараджэння Сына Божага 1439 месяца жніўня ў дзень святога Варфаламея, маючы ў сэрцы сваім надзею, што пачуюць слабы голас мой у славутым месце Віцебскім над Дзвіною, дзе я ўроджаны і ўскормлены есмь. А пішу я не дзеля славы і падзякі, бо, думаючы пра ўдзячнасць чалавечую, прыгадваю нейкую жабрачку, што падклала апошнюю вязку дроў у вогнішча, узышоў на якое п... Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца ў прасторы і ў часе. Упершыню прыведзена генеалогія гарадзенскіх князёў. Маецца іменны паказальнік на беларускай мове. Прызначана для к... Болей »
Мікола Кандратаў нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне ў 1957 годзе. У 1978-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Па спецыяльнасці – матэматык. Пасля службы ў войску з 1981 года жыве і працуе праграмістам у Менску. У 2005-м скончыў Беларускі калегіюм, аддзяленне філасофіі і літаратуры. Аўтар дзвюх паэтычных кніг «Вера Рудакова» (2002) і «Вершы і зоркі» (2008). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга ... Болей »
У кнізе прадстаўлены вершы мінчанкі Валерыі Куставай, якой усяго толькі 12 год. Рэдкая з'ява — дзеці пішуць па-даросламу! Спадзяёмся, што кожны, хто разгорне гатае выданне, яшчэ раз пераканаецца, што краіна Беларусь багатая перш за ўсё паэтычным духам i вершаваным хараством. Паэзія Валерыі — яскравы прыклад нязгаснасці над нашай зямлёй зорак шчырасці i даверу. Болей »
"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) Болей »
Новая кніга Сяргея Грахоўскага — своеасаблівы лірычны дзённік. У ім — роздум, радасці і трывогі пра наш неспакойны час, пра лёс Зямлі і людзей, клопаты пра сумленнасць, чысціню і высакароднасць адносін, споведзь чалавека, які многа пражыў, перажыў і пабачыў. Асобны раздзел складаюць вершы пра некаторыя негатыўныя з’явы ў нашым побыце. Болей »
Глёбус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір), нарадзіўся 29.09.1958 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцел... Болей »