![]() |
![]() |
Новая кніга Сяргея Грахоўскага — своеасаблівы лірычны дзённік. У ім — роздум, радасці і трывогі пра наш неспакойны час, пра лёс Зямлі і людзей, клопаты пра сумленнасць, чысціню і высакароднасць адносін, споведзь чалавека, які многа пражыў, перажыў і пабачыў. Асобны раздзел складаюць вершы пра некаторыя негатыўныя з’явы ў нашым побыце. Болей »
Глёбус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір), нарадзіўся 29.09.1958 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцел... Болей »
Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго лаўжа. Сцёпкаў галодны нюх некалькі разоў лавіў спакушальны пах смажанага, і тады Сцяпан нават у сне адчуваў згаладнелую знямогу ва ўсім ц... Болей »
Краязнаўца-літаратар Анатоль Бензярук, займаецца даследаваннямі гісторыі сваёй малой Бацькаўшчыны. Жабінкаўскі раён Берасцейшчыны ён знае, што называецца, навылёт. Не засталася незаўважанаў ніводная гістарычная падзея, ніводная будоўля ці помнік архітэктуры. Дапытлівы даследчык па крупінках, гартаючы старонкі архіўных дакументаў, гутарычы з людзьмі, сапастаўляючы факты, стараецца запісаць гісторыю свайго кутка. Кніга «Крупчыцы. 1794 год... Болей »
Гэта кніжка — аб крутых перавалах часу. Тут знайшлі адбітак i суровая памяць вайны, i позірк у будучае, i роздум аб маральным гартаванні нашага сучасніка — савецкага чалавека,— гартаванні ў працы, у барацьбе. Болей »
Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае. Сапраўды, хочаш не хочаш, а калі чытаеш ці слухаеш яго гумарэскі або глядзіш спектаклі па яго камедыях, то і насмяешся ўволю, і нарагочашся да слёз. Нягледзячы на актыўную творчую працу, адказную работу (кіраўнік Гомельскага аддзялення Саюза... Болей »
Збор вершаў і прозы маладога беларускага пісьменьніка – першы ў жыцьці самаго аўтара. Праз сваю творчасьць аўтар спрабуе перадаць, сваё сьветаўспрыманьне і бачаньне сёньняшняга жыцьця. Вядома што не абыходзіць тэмы, якая нажаль і да сёньня актуальная для літаратуры нашага народа. Як раз Беларусь – стаіць на першым мейсцы ў тэматыцы пісьменьніка, праніклівыя вершы, прысьвечаныя роднаму краю: Калі б імя тваё было малітвай Я стаў бы ве... Болей »
У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі... Болей »
У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца. Болей »
«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі свайго ровара да Русілак праз Новыя Ранчыцы і Дабрыгоры. Вёска Русілкі ляжыць за нейкіх 10 км на поўдзень ад Бешанковічаў. Зусім побач... Болей »