![]() |
![]() |
Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней толькі вузкаму колу чытачоў. Болей »
Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. Болей »
Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю. Болей »
Штэфан Гайм нарадзiўся 10 красавiка 1913 года ў Хэмнiцы; у 1933 г. эмiграваў у Чэхаславакiю, пазьней вучыўся ў Чыкага. У 1943 г. быў мабiлiзаваны i як амерыканскi афiцэр браў удзел у высадцы ў Нармандыi. Першыя гады акупацыi Германii жыў у Мюнхене, пасьля за пракамунiстычныя пазiцыi быў пераведзены ў ЗША i звольнены зь армii, пасьля чаго вярнуў уладам афiцэрскае пасьведчаньне i ўзнагароды i ў 1952 г. перасялiўся ва Ўсходнi Берлiн. Лаўрэ... Болей »
Кніга змяшчае апісанне выданняў, што выйшлі з-пад варштату полацкае друкарні. Вопіс храналагічна падзелены на дзве часткі. У першай частцы апісаныя кнігі, што выдалі сябры Таварыства Ісуса (1774-1820), у другой – выданні манахаў закону Божай Маці школаў пабожных (1824-1829). Прызначана ня толькі даследчыкам, але і шырокаму колу аматараў гісторыіі Беларусі. Болей »
Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч, большасць чытачоў ведае Вас як празаіка, але не так даўно выйшла Вашая кніга «Папяровая шапка: хайку». Вы вырашыл вярнуцца да паэзіі? – Я з паэзіі не сыходзіў. Вершы пісаў і пішу. Калі-нікалі друкую. Зборнік хайку «Папяровая шапка» склаўся паступова. Там ёсць як радкі, напісаныя ў мінулым годзе, так і дваццаць гадоў таму. Вяртацца да паэзіі мне не давялося, бо яна ўвесь час побач, ці не штодня запісваец... Болей »
Шаноўная Наталля, не так даўно Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая белар... Болей »
Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая беларуская Нобелеўская прэмія – гэ... Болей »
Адзін класік сказаў, што збольшага пісьменнікі спісваюць герояў з сябе. І хай сабе герой жыве прыгодамі, палюе на цмокаў і пярэваратняў, блукае паміж светамі, аднак пэўныя рысы характару перадаюцца часам у спадчыну ад асобы аўтара. Пісьменнік можа і не паляваць на цмокаў, аднак часам прымушае герояў рабіць учынкі, якія б здзейсніў уласна сам. Таму ў маёй новай кнізе ўсе галоўныя героі мне блізкія і падабаюца: і Тамаш Ян, які ў пошуку ст... Болей »
Дзякуй за магчымасць звярнуцца да чытачоў. Апошнія гады я працавала так бы мовіць, не кампазітарам, не выканаўцам, а наладчыкам піяніна. Вельмі захапілася выкладчыцкаю працай. І шчыра дапамагала стаць на крыло і пісьменнікам, і мастакам, і мастацтвазнаўцам. Мае вучні выдаюць кнігі, абаранілі кандыдацкія дысертацыі, атрымалі Нацыянальныя прэміі па выяўленчым мастацтве, ладзяць выстаўкі… Разам з Барысам Пятровічам, Таццянай Барадуляй па... Болей »