![]() |
![]() |
Вольга Іпатава нарадзілася 1 студзеня 1945 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1967 годзе, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1978 годзе. Працавала настаўніцай у школе, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі, рэдактарам на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і Мастацтва", л... Болей »
Жыў у адным краі князь – Ванька Жахаў. Кіраваў ён сваім княствам жорстка: каго ў цямніцу пасадзіць, каго да слупа ганебнага прыкуе, а рэшту абкладаў аброкамі непамернымі. Але як любіць каго, дык дровы секчы запросіць, кавун падорыць або харомы белакаменныя. За тое яго шанавалі і баяліся. (фрагмент) Болей »
Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам... Болей »
Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам – і гатова! Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага... Болей »
Адам Глобус нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адзін з заснавальнікаў літарат... Болей »
Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Болей »
Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту везлі на клады ў вясельнай сукенцы, а на галаве ў яе была фата, таму ніхто не заўважыў, як дзяўчыну пахавалі без валасоў. Над магілаю ... Болей »
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... Болей »
У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да ж... Болей »
«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб я пашукаў яе кніжак, можа, удасца дзе-небудзь набыць. Памятаю, як, будучы ў Гомелі, я шукаў па кнігарнях „Казкі для Міхаські“, а іх нідз... Болей »