![]() |
![]() |
Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »
Аднойчы па мяне прыйшлі міліцыянты. Іх цікавіла, хто пашкодзіў будынкі надпісамі “Зубр” і “16”. Следчы крымінальнага вышуку доўга трымаў мяне ў кабінеце, ды так нічога і не дабіўся. Я насамрэч не ведала. Цэлую гадзіну даводзіла яму, у чым розніца паміж “Зубрамі” і “Маладым Фронтам”. І ў якасці доказу таго, што я не маю дачынення да першай арганізацыі, я паказала пасведчанне сябра МФ. Мяне адпусцілі. Выходзячы з пастарунка, я даведалася,... Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... Болей »
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў захаваў на ўсё жыццё. Менавіта да гэтага майго лесу. Недарэмна i ў сівую старасць часам наведваюся туды за трыста з гакам вёрст: паслухац... Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія в... Болей »
Выданьне прымеркавана да юбілею паэта. Усе рамансы, змешчаныя ў кнізе, можна пачуць у выкананьні Алеся Камоцкага і Уладзіміра Ткачэнкі на касэце, выдадзенай фірмай Grand Records. Болей »
Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, ... Болей »
У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну Болей »
Гэтая кніга прысвечана 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта – сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага члена Брытанскага міжпланетнага таварыства, члена Дырэктарыята нямецкага астранаўтычнага таварыства, ган... Болей »
Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія нябесныя мелодыі, праходзячы праз яго сэрца, зліваюцца з шалёнымі рытмамі сучаснага жыцця. Напэўна, гэта таму, што чалавек увогуле істота ... Болей »