![]() |
![]() |
Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скон... Болей »
“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй кнізе прозы “Сцежкі да сядзібы”, але вярлібры цяперашняй кнігі – на тое яно і паэзія! – больш заглыбленыя, роздумныя, чым празаічныя ... Болей »
Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму я і прапанаваў Някляеву сабраць літаральна ўсе “знакі” і выдаць іх пад адной вокладкай. Праўда, Уладзімір Пракопавіч спачатку паставіўся... Болей »
У курсе лекцый па прадмеце «Актуальныя праблемы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» разглядаюцца пытанні станаўлення і развіцця знешнепалітычнай дзейнасці незалежнай Беларусі ў 1990- 2004 гг. Асвятляюцца праблемы выхаду Рэспублікі Беларусь на міжнародную арэну, агульныя пытанні знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, беларуска-расійскія адносіны, дзейнасць Беларусі ў міжнародных арганізацыях. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнар... Болей »
У філянговыя дзверы пастукалі, прымусіўшы старшага оперупаўнаважанага Ніжне-Амурскага папраўча-працоўнага лагера лейтэнанта Вілорка Шпіндлера адарвацца ад папер і разагнаць рукой папяросны дым. Акно не адчыніш – адразу наляціць машкара. А яна ў гэтым годзе як ніколі злая і галодная. – Ну? – Дазвольце, таварыш лейтэнант? – у праём сунуў галаву вусаты канваір з ППШ. – Рабухіна прывёў. – Заводзь, – Шпіндлер прыбраў кардонную папку з крымін... Болей »
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі з... Болей »
Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў словаў. Не знойдзеце затое тут ні таго, што публікавалася дзе-колечы раней, ні твораў нічкіх прафесійных літаратараў, ці сяброў літаратурны... Болей »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так... Болей »
А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў былога, да тлуму і адчаю дзён, калі не верылася, што так будзе — вальтэр’янскае крэсла, камін, цішыня… Аднак што парушыла цішу? Гаспад... Болей »
“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкуль... Болей »