Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст., разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
<cente... Болей »
Горад Расея захапіла ў 1772 г. і перадала ў прыватную ўласнасць расейскаму генералу. Новыя гаспадары збудавалі палац і перапланавалі места, а пад канец ХІХ ст., пасля пабудовы чыгункі, Гомель пачаў хутка разрастацца, і сёння гэта другі з велічыні горад Беларусі. Што засталося ў Гомлі пасля расейскага панавання? Якое месца ў сённяшнім беларускім горадзе займае расейская спадчына? Ці не зашмат яе?
<a href="http://belsat.eu" ... Болей »
Нясвіжскі замак – прыклад поўнага рэстаўравання, калі замест кансервацыі ацалелых муроў аб’ект адбудоўваюць цалкам. Адмыслоўцы асуджаюць такую практыку, бо яна часта забівае гэтак званую гістарычную аўру і ператварае архітэктурны помнік у макет-навабуд. А як атрымалася ў Нясвіжы? Чаму музей у замку сёння самы папулярны ў краіне? Наколькі прафесійна аформілі яго экспазіцыю? Чаму замак шакуе расейскіх турыстаў?
<a href="htt... Болей »
Міндаўг – першы вялікі князь літоўскі, адзін з заснавальнікаў дзяржавы, якая стварыла беларускі народ. Жыў і дзейнічаў у далёкім ХIII ст., але ў сённяшняй Беларусі ягоная асоба выклікае гарачыя дыскусіі. Разгарэўся канфлікт вакол справы ўсталявання помніка Міндаўгу ў ягонай сталіцы – Наваградку. Супраць выступілі праваслаўныя святары і адэпты «рускага» свету. Кім быў Міндаўг? Якая ягоная роля ў беларускай гісторыі? Ці заслугоўвае ён пом... Болей »
Жорсткая бітва каля пераправы праз Дняпро пад Лоевам паміж украінскімі казакамі і войскам Вялікага Княства Літоўскага вырашыла лёс усёй ваеннай кампаніі 1649 года.Гісторыкі спрачаюцца, хто ў гэтай бітве перамог, а ў Беларусі да сённяшняга дня не могуць акрэсліцца, каго лічыць «нашымі»: украінскіх казакоў, падтрыманых часткай беларускага сялянства, ці дзяржаўнае войска гетмана Януша Радзівіла.
<a href="http://belsat.eu" ta... Болей »
Адзін з найлепш захаваных замкаў Беларусі сёння пераўтварылі ў прэстыжны музей і турыстычны цэнтр. Даследнікі не перастаюць ім цікавіцца, і адкрыцці, у тым ліку археалагічныя, здараюцца да сёння. Амаль адразу пасля ўзвядзення муроў замак страціў абарончае значэнне, бо цагляныя ці каменныя сцены ў XVI ст. ужо не маглі абараніць перад новай абложнай артылерыяй, і гаспадару давялося ствараць другі абарончы пас з земляных валоў ды бастыёнаў... Болей »
Насуперак даўняму сцвярджэнню, што ўмацаваны горад быў закладзены князем Яраславам Мудрым у 1044 г., Наваградак узнік як неўмацаванае паселішча ў канцы Х ст. на найвышэйшых пагорках Наваградскага ўзвышша. І хоць месціўся далёка ад вялікае ракі Нёмну, здолеў хутка вырасці ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Літвы, а потым зрабіцца сталіцаю Вялікага княства Літоўскага. У горадзе з самага пачатку жылі побач славянскія каланісты і мясцовыя балты... Болей »
Слуцк узнік у канцы XI ст. на паўночным Палессі, дзе самыя ўрадлівыя глебы ўва ўсёй Беларусі. У сярэднявеччы не належаў да шэрагу буйных гарадскіх цэнтраў, але заўжды меў сваю непаўторную адметнасць, што выявілі археалагічныя раскопкі. Напрыклад, сярэднявечныя случчакі вельмі любілі гуляць у шахматы, і шахматных фігурак тут знойдзена больш, чымся нават у вялікіх гарадах. Чаму мясцовыя ўлады не цэняць старажытнага мінулага свайго гораду ... Болей »
Унікальная драўляная архітэктура Гомля з багатым непаўторным разным дэкорам фасадаў, дзвярэй, вокнаў, канькоў яшчэ нядаўна займала цэлыя вуліцы. Але ў пачатку ХХІ ст. мясцовыя ўлады палічылі яго непатрэбным баластам, які замінае развіццю гораду, займаючы дарагія зямельныя надзелы каля цэнтру. Гомельская грамадскасць спрабавала спыніць вынішчэнне драўляных шэдэўраў Палесся. Што з гэтага атрымалася?
<a href="http://belsat.e... Болей »
Віцебск трапіў у Расею ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай ды зрабіўся вядомым і шанаваным местам у імперыі. Расейцы тут шмат будавалі, зрабілі горад цэнтрам вялікае губерні з улучэннем у яе некаторых латышскіх і сучасных расейскіх тэрыторыяў. Які адбітак на абліччы гораду пакінула расейскае панаванне? Што ад яго засталося сёння? Ці ёсць у беларускім Віцебску расейскі дух?
... Болей »