Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым за чужое. І каб далучыцца да «вышэйшае» культуры, трэба адрачыся ад усяго свайго: вясковага ладу жыцця, мовы, нават прозвішча.
... Болей »
Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі – браты Мамонічы, якія паставілі справу на камерцыйную аснову: зараблялі дзякуючы найперш дзяржаўным замовам, працавалі на канцыляр... Болей »
Ордэн бернардынцаў узнік як адгалінаванне больш старажытнага ордэну францішканцаў. З самога пачатку дзейнасці асаблівую ўвагу і высілкі бернардынцы канцэнтравалі на Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, найперш на яе ўсходніх землях. Бо асаблівай іхнаю місіяй была праца сярод праваслаўных. У Горадні бернардынцы цягам больш як паўтара стагоддзя стваралі ўнікальны архітэктурны комплекс з касцёлу і кляштару, якія ацалелі да нашага часу. <br /... Болей »
Мястэчка на Шчучыншчыне вядомае найперш тым, што з яго наваколля паходзіць Алаіза Пашкевіч. Пасіянарную беларуску і пахавалі непадалёк – у вёсцы Стары Двор. У Астрыне быў пастаўлены першы ў гісторыі помнік Цётцы, а пазней яго адмыслова перанеслі на падворак Астрынскай сярэдняй школы. Аднак у сённяшняй Астрыне склалася своеасаблівае стаўленне да памяці беларускае пісьменніцы: у мясцовай школе няма ніводнага беларускамоўнага класу. <br /... Болей »
Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго. Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан, але не захацеў пакінуць Беларусь.
www.belsat.eu

<ifra... Болей »
Баранавічы разрасліся з невялікай вёскі дзякуючы чыгунцы і сталі другім па велічыні горадам Берасцейшчыны. Паселішча ў амаль 200 тыс. жыхароў – добрае месца для даследавання стану гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. Усе помнікі, памятныя знакі, мемарыяльныя комплексы ў Баранавічах цяжка нават палічыць, вядома, што іх тут каля 120.
www.belsat.eu

<ifra... Болей »
Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне.
www.belsat.eu

<iframe src="https://www.tvp.pl/sess/tvplayer.ph... Болей »
Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну.
<c... Болей »
Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі Беларусі трынаццацігадовай вайне. Час і людзі прычыніліся да яго поўнага знікнення з паверхні зямлі. Засталіся адно мемарыяльныя помн... Болей »
Створаная расейскімі ўладамі замест езуіцкай школы мужчынская гімназія была старэйшай сярэдняй навучальнай установай у Менску. Давала класічную адукацыю і выхоўвала інтэлігентных людзей – патрыётаў сваёй зямлі. Аказваецца, у царскай Расеі адукацыя была больш ліберальнай, чым у сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Толькі пасля паўстання 1830 г. пачалася русіфікацыя адукацыі як моўная, так і ідэалагічная..
<a href="http://belsat.e... Болей »