![]() |
![]() |
Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям. Пэўны час Цішэк выконваў сваю місію і на беларускай зямлі. Пасьля Беларусі, дзе ён быў пробашчам у Альбярціне, каля Слоніма, была Р... Болей »
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьв... Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове. Болей »
Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван Лескоў, Барыс Сачанка. Болей »
у зборнiк увайшлi артыкулы i публiкацыi, прысвечаныя разнастайным праблемам гicтopыi Беларусi. Тут прыведзены вынiкi шматгадовых археалагiчных экспедыцый, навуковых aдкpыццяу i назiранняу. Болей »
Сборник знакомит читателей с новыми исследованиями ученых по проблемам истории, археологии, экономической и культурной жизни Беларуси. Археологическая часть сборника представлена материалами из раскопок древних городов, городищ, погребальных памятников, а также новыми данными о культовых камнях. В исторической части сборника впервые публикуются акты XVI в. о сделках крестьян, история населенных пунктов Беларуси, рассматриваются экономич... Болей »
У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999) са Слоніма ўвайшлі артыкулы, напісаныя ім у 1960-я — 1990-я гады падчас журналісцкіх і літаратурна-краязнаўчых вандровак па родным краі. Болей »
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага маетацтва. Болей »
Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага жыцця. Вершы публікуюцца ўпершыню. Болей »