![]() |
![]() |
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »
«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »
Упершыню пейзаж у беларускай паэзіі выбраны ў якасці асобнага і сістэмнага даследавання. Прасочваецца гістарычны генезіс і робіцца спроба класіфікацыі розных тыпаў пейзажу, выяўляюцца яго асноўныя функцыянальныя рысы і нацыянальныя асаблівасці, разглядаюцца пейзажныя вобразы ў іх гістарычна-часавым і індывідуальна-мастацкім асэнсаванні. Паэтычнае адлюстраванне прыроды суадносіцца з паэтыкай пейзажу ў жывапісе і музыцы. Аналіз і вывады а... Болей »
Раз на месяц мы з Наташай ездзім у супермаркет. Каля нашага інтэрната ёсць толькі адна крамка саўдэпаўскага тыпу, што ў народзе абазначаюцца як “быдлашоп”. З півам і пельменямі ў выглядзе асноўнага асартыменту. Наташа кажа, што да майго з’яўлення ў інтэрнаце траціла там процьму грошай на няякасныя прадукты. Цяпер з маёй дапамогай яна купляе ў “Кароне” запас на месяц: мяса, крупы, сыр, яйкі, цукар, гарбату…. (фрагмент) Болей »
Глёбус Адам. “Convolutus“: лірыка і проза. – Мн.: “Сучасны літаратар”, 2008, 832 стар.; (...) Ідэя выдаць “Convolutus“ – зборнік кніг, якія выходзілі раней, уяўляецца плённай, прынамсі, як спосаб авалодаць капрызнай чытацкай увагай, двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку. Такі прыём зьнітаваньня ў адну вялікую кнігу ранейшых выданьняў Адам Глёбус выкарыстоўваў раней, у сваіх “Тэкстах”, тысячастаронкавым выбраным, якое пабачыла сьвет у 2000... Болей »
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Б... Болей »
Андрэй Валер'евіч Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 года ў Менску. Паэт, перакладчык, літаратар, бард. Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Коласа і Беларускім калегіюме. Чалец Зьвяза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЕН-Цэнтра. Займаецца інтэлектуальны... Болей »
Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. Галоўны рэдактар ... Болей »
Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляўкоўская (нар. 1984, Мінск), беларуская паэтка, літаратурны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. Працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальніка інтэрнет-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Піша на беларускай і рускай мовах. З... Болей »
Данута Бічэль - нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай шко... Болей »