![]() |
![]() |
Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »
Пасля выдання «Ледаколу» у Нямеччыне атрымаў тры кубаметры пошты ад былых нямецкіх жаўнераў і афіцэраў: лісты, кнігі, дзёнікі, франтавыя дакументы, фотаздымкі. Пасьля выхаду «Ледаколу» у Расіі – атрымаў больш. На парадку дня – ленінскае пытанне: што рабіць? Пісаць адказы? Ці хопіць жыцця? А ці маю я права не пісаць адказы? Болей »
Пакуль не мінаў той дзень, Мірак пачуваўся збольшага шчаслівым чалавекам. Дарма што звонку Міракава жыццё выглядала не надта прывабна, ён жыў у злагадзе з сабою, бо меў галоўнае – час. Тое, што бальшыня няспынна й няўхільна губляла, марнуючы дарогаю жыцця, хіба зрэдку ды гэтак жа марна наракаючы на змушаныя акалічнасці. Мірак вызнаваў, што не існуе настальгіі па месцы, ёсць толькі настальгія па часе. І нават калі, здаецца, мы тужым па н... Болей »
Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »
Паэтычна-вершаванае апісаньне аднаго дня з жыцьця магілеўскай апазыцыянераў-змагароў. Гэты твор – спроба працягу даўняй традыцыі ананімнай вершаванай сатыры, які можна параўнаць са знакамітым “Сказам пра Лысую гару” што выйшла з-пад пяра невядомага аўтара ў 70-я гады 20 стагодзьдзя. Як раз праз сатырычнае апісаньне падрыхтоўку да сьвяткаваньня Дня Волі паказвае на жыцьцё сучаснай апазыцыі і актывістаў у рэгіёнах. На першы погляд персана... Болей »
«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка, віза, пашпарт!), чым барак, дзе я пасялілася з сынам, ва ўсім гарадку не знайшлося б. Халупа мясцілася побач з міліцыяй і мела пана... Болей »
Канапа — адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. На офіснай канапе развязваюцца найважнейшыя бізнесовыя пытанні, на хатняй канапе разыгрываюцца сямейныя жарсці, зачынаюцца новыя людзі. Бывае і наадварот. А бывае тое ды іншае і там і там. Ды няма нічога больш прыемнага, чым ляжаць на канапе і чытаць кніжку ці ўлюбёную газету. Для нармальнага чалавека канапа — гэта блакітная мара ўсяго жыцця паміж віхураў мітусні і тлуму: як прыемна на... Болей »
Міжнародны Дзень Роднай Мовы быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Яго ідэя – заахвочваць да моўнай разнастайнасці і спрыяць усведамленню моўных традыцый. Сама дата ўшаноўнае студэнтаў якія 21 лютага 1952 года загінулі ў тагачасным Пакістане змагаючыся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. З 2000 году, калі першы раз адзначаўся Дзень Роднай Мовы, ЮНЕСКА адсочвае стан моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і спрабуе садз... Болей »
«Чытайце Васiля Ткачова! Чытайце пра сябе, чытайце ўслых (уголас), чытайце людзям. У iх вы знойдзеце сябе, убачыце знаёмых, суседзяў. Калi сумна — вы паплачаце, калi весела — парадуецеся. I галоўнае, вы захочаце жыць лепш, жыць па-людску, вы адчуеце гонар за тое, што беларусы, што жывяце сярод беларусаў». А якiя праблемы ўзнiмае аўтар у сваiх невялiкiх апавяданнях! Гэта тая рэальнасць, нястрыманы боль за людзей, за нашы паводзiны, за жо... Болей »
У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці, дзе ён ізноў балансуе на тонкай ніці быцця над безданню роспачы. У аповесці «Дзень, калі загінуў Апалон» аўтар паказвае пісьменніка, стр... Болей »