![]() |
![]() |
У кнізе выбраных вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка ажывае кардыяграма пачуццяў і дум чалавека, сэрца якога засведчыла парыванні, уэлёты і падзенні, цішыню і землятрусы нашага часу. Болей »
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. Болей »
Увогуле тэма Грунвальдскай бітвы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў з розных краін фактычна ад самага XV ст., калі яна адбылася. Аднак жа Мечысловас Ючас у аўтарскай прадмове слушна зазначае, што, нягледзячы на гэта, і сёння застаецца шэраг пытанняў, на якія няма дакладнага адказу. Гэта пытанні аб агульнай колькасці войскаў, што ўдзельнічалі ў бітве; хто імі кіраваў; якую мэту пераследавалі саюзнікі; было адступленне літоўцаў на пач... Болей »
Гэты тэкст Алена Сымонаўна Васілевіч адмыслова прапанавала “Дзеяслову” да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. – Знімі ты, дзеткі, са сцяны гэтага анцыхрыста ды кінь яго мне ў печ!.. А то, не дай Божа, нарвуцца ў хату немцы, то паб’юць нас усіх тут. Так, палячы раніцай у печы, паказвае цётка Іваніха дачцэ Сашы рагачом на Сталіна з Мамлакат Нахангавай на руках. Мамлакат адной рукой трымае ружы, другою, па-дзіцячы, даверліва, абды... Болей »
Кніга уключае матэрыялы па рэлігійнай гісторыі Лідчыны. Прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грека-каталіцкай Царквы ў гэтым кутку Бацькаўшчыны. Разглядаецца релігійная гісторыя Лідчыны і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі да 1839 г. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
Гэты невялікі слоўнік дае добрыя ўводзіны ў сучасную грэцкую мову, дазваляе беларусу з дастатковай ступенню разумення без пасярэднікаў прачытаць тэкст падручнікаў і чытанак, газетных і часопісных артыкулаў ды энцыклапедычных зьвестак, а таксама тэкстаў з гісторыі як Грэцыі гэтак і Еўропы. Слоўнік мае 12.000 рэестравых слоў і неабходны мінімальны граматычны даведнік па мове ды іншыя карысныя зьвесткі. Болей »
Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы ... Болей »
У чарговай кнізе серыі "Мой горад" звсрнута ўвага на губернскі перыяд гісторыі Гродна. Аўтар, абапіраючыся на разнастайныя дакументальныя крыніцы, раскрывае старонкі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця губернскага Гродна. Разлічана на дзяцсй сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама на ўсіх. хто цікавіцца гісторыяй Гродна. Можа быць выкарыстана як дапаможнік па краязнаўчых курсах у школах, гімназіях, ліцэях. Болей »
Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »
Радзіма сонца — Усход. Радзіма першапаэзіі — Усход. Радзіма Вечнае Кнігі — Усход. Пагукаць паэзію Усходу па-беларуску паспрабаваў Рыгор Барадулін. Ці адгукнулася паэзія Усходу на беларускае гуканне, меркаваць чытачу. Болей »