![]() |
![]() |
Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. ... Болей »
Запрасiў я аднакласнiцу — шэравокую Еву — на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбока ўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырока расплюшчаных мякка-шэрых вачах назiрала за маёй забавай. Не заўважылi мы, як апынулiся ў кумпанii п’янаватых i значна старэйшых бэйбусаў. — Якi выдат... Болей »
Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ Спадара Ч. я не зачароўваў, а таму i расчараваць не мог. Наогул, з графаманамi, калекцыянерамi i рэвалюцыянерамi трэба быць асця... Болей »
Палову невялiкага пакоя займаў шырокi, як на траiх, ложак. На iм, пад прасцiнаю, мужчына з жанчынаю займалiся любошчамi. Блакiтнае, накiраванае ў столь святло танканогага таршэра надавала iнтэр’еру выгляд тэатральнай дэкарацыi. Пад рухомай прасцiнаю зелянеў квадрат карцiны з яблыняю. Рознакаляровыя, стракатыя плады больш паходзiлi на велiкодныя яйкi, чымся на райскую садавiну. — Табе прыемна? — прашархацеў мужчынскi шэпт. — Мне прыемна,... Болей »
“Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падм... Болей »
Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, ка... Болей »
Гэтае выданьне зьяўляецца працягам і разьвіцьцём “Кансьпіратара Беларускага” – дапаможніка для грамадзкіх актывістаў, упершыню выдадзенага ў 2005 г. Мы дзякуем за дапамогу ў ажыцьцяўленьні праекту калегам са славацкай грамадзкай арганізацыі Človek v ohrození. Болей »
У адных блогі выклікаюць захапленьне, іншых, наадварот, турбуюць, камусьці перашкаджаюць. Хтосьці ім не давярае, а хтосьці бачыць у блогах авангард новай інфармацыйнай рэвалюцыі. Відавочна адно – яны кідаюць выклік мэдыям у самых розных краінах, як, напрыклад, ЗША, Кітай ці Іран. Яшчэ ня час выносіць ацэнку блогам. За тыя дзесяцігодзьдзі, што мы чытаем газэты, глядзім тэлебачаньне ды слухаем радыё, мы навучыліся імгненна адрозьніваць на... Болей »
Дадзены праект рэалізаваўся Еўрапейскім Домам Сустрэч – Фундацыяй “Новы Стаў” з Любліна ў партнёрстве з Фундацыяй падтрымкі моладзевых ініцыятыў „Дзедзіч”з Берасця на прнацягу чэрвеня – ліпеня 2007 г. Галоўнымі мэтамі праекту з’яўляліся перадача маладым дзеячам грамадскіх арганізацый з заходняй Беларусі ведаў і ўменняў у галіне прамоцыі дзейнасці іх арганізацый у СМІ, а таксама ў галіне навязвання кантактаў са СМІ, аўтапрэзентацыі, публ... Болей »
Навучальныя семiнары былi прызначаныя для лiдэраў недзяржаўных арганiзацый Беларусi. Удзельнiкi заняткаў былi адабраныя такiм чынам, каб у роўных прапорцыях прэзентаваць усе часткi Беларусi. Удзельнiкi былi абавязаныя перадаваць далей веды, набытыя падчас удзелу ў праекце. Гэта дазволiць значна павялiчыць лiчбу завочных удзельнiкаў праекта. Навучальныя сустрэчы адбылiся ў кастрычнiку, лiстападзе i снежнi 2006 года ў асяродку для канферэ... Болей »