![]() |
![]() |
Вы з’яўляецеся ўдзельнікамі кампаніі нацыянальнага доўгатэрміновага назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі “Правабаронцы за свабодныя выбары”. Гэта каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, перакананых у тым, што Беларусь не можа лічыцца прававой дзяржавай, пакуль у ёй не адбываюцца свабодныя і справядлівыя выбары, адпавядаючыя міжнародным стандартам. Мы рады Вас вітаць у нашай камандзе. Менавіта ад працы доўгатэрміновых назіральнікаў... Болей »
Гомельскае Таварыства беларускай мовы ўпершыню публікуе дапаможнік для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі. У электронай версіі дапаможніка месцяцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і 10 заняткаў гуртка “Мова дзяцей”. Падрыхтавала дапаможнік каардынатар гуртка “Мова дзяцей” і старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч: Методыкі і заняткі я распрацоўвала, калі выкладала ў школе, але там гэта было не за... Болей »
У выданьні прадстаўлена інфармацыя аб існуючых у гэтых краінах арганізацыйна-прававых формах некамэрцыйных арганізацыяў, пра патрабаваньні да заснавальнікаў і магчымасьці выступіць у якасьці заснавальніка або кіраўніка новай арганізацыі замежнай асобе, аб працэдурах рэгістрацыі і ліквідацыі, аб прамых і ўскосных выдатках у сувязі з рэгістрацыяй, аб патрабаваньнях да ўнутранай структуры кіраваньня і арганізацыі бухгалтарскага ўліку. Асаб... Болей »
У час збораў падлеткі вучыліся дзейнічаць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, аказваць першую медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, школьнікі пазнаёміліся са спецыфікай службы ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што дапаможа ім вызначыцца з будучай прафесіяй. Болей »
Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока). Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў а... Болей »
Неяк Янка Брыль сказаў: “Маленькі чытач непадкупна патрабавальны, чулы на праўду i фальш у ix найменшым выяўленні, ён дапускае ў свет сваей чыстай, паэтычнай душы толькі таго, хто таксама шчыры i закаханы ў прыгожае”. Шчыры i закаханы ў прыгажосць i духоўнасць аўтар зборнічка вершаў “Даравальная нядзеля”, які вы, шаноўныя чытачы, трымаеце сёння ў руках. Аўтар гэты – беларускі паэт Алесь Клышка. Сваю чарговую кніжку вершаў ён прысвяціў д... Болей »
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахц... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »
Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі зьбегчы з роднай Беларусі. На старонках успамінаў можна сустрэць і грамадзкіх, і культурных, і рэлігійных дзеячоў беларускага замежжа. Мі... Болей »