![]() |
![]() |
Курс лекцый адлюстроўвае асноўны змест вучэбнай праграмы па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў вну. Прадстаўляе цікавасць для аспірантаў, выкладчыкаў тэхнікумаў і вучылішчаў, настаўнікаў школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама ўсіх аматараў Айчыннай гісторыі. Рэкамендавана да друку Саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Болей »
Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства. Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статку, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказчыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады пр... Болей »
Дапаможнік прызначаны для азнаямлення з асноўнымі вызначальнымі гістарычнымі падзеямі і асобамі. Фактычны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе табліц, структурна-лагічных схем, карта-схем, ілюстрацый. Прыведзены прыкладныя варыянты тэстаў для самакантролю. Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену і семінарскіх заняткаў. Для студэнтаў усіх факультэтаў. Болей »
На выбарах 1990 камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і радавых членаў кампартыі. На агульнасаюзным рэферэндуме ў сакавіку 1991 каля 83 % жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіра... Болей »
У дапаможніку выкладзена гісторыя беларускага мовазнаўства 1918–1941 гг. Пададзена перыядызацыя гісторыі беларускай лінгвістыкі міжваенных гадоў. Асэнсаваны прэскрыптыўна-нармалізацыйны характар і дачыненні з тагачаснай уладай. Многа ўвагі ўдзелена тэме правапіснага рэгулявання беларускай мовы. Прадстаўлены акалічнасці выпрацоўкі навуковай тэрміналогіі і канцэпцыі фарміравання беларускай літаратурнай мовы ў 1920-я гг. Разгледжаны сітуац... Болей »
Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) — беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926). У 1-ю сусветную вайну ў дзеючай расійскай арміі. Удзельнік з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з'езда настаўнікаў Мінскай губерніі (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Белар... Болей »
Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кніг да канца XX стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. ПІматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі бел... Болей »
Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць т... Болей »
У вучэбна-метадычным дапаможніку, прызначаным для студэнтаў філалагічных факультэтаў, распрацаваны змест практычных заняткаў, прыведзены пытанні і заданні, асноўныя паняцці і спісы рэкамендаванай літаратуры па тэмах. Сістэма практычных заняткаў арыентуе студэнтаў на ўсебаковае вывучэнне матэрыялу. Прадугледжана выкананне заданняў рознага характару. Асноўная ўвага скіравана на комплексны аналіз мовы літаратурна-пісьмовых крыніц, розных п... Болей »
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу, а таксама найноўшыя публікацыі беларускіх і польскіх медыявістаў. Болей »