![]() |
![]() |
Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жы... Болей »
Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць у перакладзе таксама лепшыя творы рускіх, польскіх і іншых пісьменнікаў, якія цікава расказалі пра зямлю нашых продкаў. На кніжнай п... Болей »
У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лон... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра сібірскую высылку. У кнігу ўключаны таксама публіцыстычныя артыкулы паэта, старонкі з дзённікаў і лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых асоб... Болей »
Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага а... Болей »
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда. Сорак шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »