![]() |
![]() |
У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »
У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. Болей »
У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах Болей »
Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ... Болей »
Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць... Болей »
Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых бабулек, але і прыбываючых здалёк шукальнікаў цудаў. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэле... Болей »
Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцаванн... Болей »
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы. Болей »
У другі том увайшлі раман «Птушкі i гнёзды», які расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю яго галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі, а таксама апавяданні 1966-1974 гг., лірычныя запісы. Болей »