![]() |
![]() |
Нанага не запрасілі. 11 лістапада ў Варшаве адбыўся «Баль прэзыдэнтаў", арганізаваны прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім з нагоды 90-годзьдзя незалежнасьці Польскай Рэспублікі. На яго былі запрошаныя прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, агульная колькасць гасцей павінна была дасягнуць 1.800 чалавек. У беларускіх дзяржаўных СМІ была агучаная інфармацыя, што "Аляксандар Лукашэнка не мае намеру браць удзел у гэтым мерапрыемстве", праўд... Болей »
Дзень нацыянальных сымбаляў. 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і белчырвонабелы сьцяг.Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама галасаваў“за” новую назву і новыя сымбалі. Пасьля рэфэрэндуму 1995 г. гістарычная сымболіка была скасавана і забароненая. Болей »
ЗША пашырылі санкцыі яшчэ на тры кампаніі Улады Злучаных Штатаў увялі санкцыі яшчэ супраць трох беларускіх кампаній: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвыдом». Міністэрства фінансаў ЗПІА 15 траўня апублікавала новае ўдакладненьне да прымяненьня эканамічных санкцый у дачыненьні даканцэрну "Белнафтахім". Як паведамляецца на сайце Мінфіну, санкцыі распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, я... Болей »
Наша мова для нас сьвятая... Пачынаецца прыём дакумэнтаў на навучаньне дзетак у першыя клясы. Шмат у каго з бацькоў паўстае пытаньне у клясу зь якой мовай навучаньня аддаць сваё дзіця. Каб адказаць на гэта пытаньне зьвернемся да афіцыйных лічбаў. Так па выніках апошняга перапісу насельніцтва каля 80% насельніцтва назвалі роднай беларускую мову, зь іх каля 30% адказалі, што карыстаюцца беларускаю моваю ў паўсядзённым жыцьці. Па дадзеных ... Болей »
Па кім звоніць чарнобыльскі звон? “Чарнобыльскі Шлях” адбудзецца 26 красавіка, збор а 12 гадзіне каля будынка Акадэміі навук. Мяркуецца, што шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай. Імпрэзы пройдуць у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама на Астравеччыне. Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў будзе ладзіць прагляд фільмаў на чарнобыльс... Болей »
Рынкавы індыкатар. Паводле супрацоўнікаў рынку “Свелта”, справы ў прадпрымальнікаў пагаршаюцца. Дзяржава падвысіла падаткі, а пакупнікоў рэзка паменела. Пад ціскам стыхійных пратэстаў пасля разавай дэвальвацыі напачатку года ўдалося дабіцца зніжэння арэндных ставак на 20%, аднак арэндныя плацяжы працягваюць налічацца ў еўра, і ад “паўзучай” дэвальвацыі ніхто не абаронены. Урад з новага года павялічыў каэфіцыент, які прымяняецца да стаўк... Болей »
Нашы ў Радзе. Жыхар Серабранкі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў запрошаны ў склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гутарцы з нашым карэспандэнтам спадар Трусаў пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды. – Спадар Алег, адбылося першае паседжанне Грамадска-кансультатыўнай рады. Пакуль мала хто верыць, што Лукашэнка змяніўся і пачне нарэшце прыслухоўвацца да но... Болей »
Будоўля раёна. Пасля трохтыднёвага перапынку каля кіно “Салют” зноў натужна пачаў расці некалі скандальны хмарачос. Нагадаем, у “ВС” № 4 (2007 г.) і № 2 (2008 г.) друкавалася гісторыя барацьбы жыхароў суседніх дамоў супраць ушчыльненай забудовы. Жыхары збіралі подпісы, дасылалі калектыўныя лісты нават мэру Мінска з просьбай адмовіцца ад будаўніцтва. Тады людзі слушна казалі пра дэфіцыт дваровых тэрыторый і зялёных зон, які яшчэ больш аб... Болей »
На наступны дзень пасля маршу пратэсту на серабранаўскім рынку “Свелта” адбыўся невялічкі стыхійны мітынг працоўных. Сабраліся ўсе, хто мог кінуць на калегаў тавар – каля паўсотні дробных гандляроў, пераважна жанок. Рэй ізноў жа вёў старшыня прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Некалькі слоў сказаў лідэр ІПэшнікаў “Свелты” Сяргей. Большасць працаўнікоў “Свелты” падтрымалі акцыю 15 снежня і патрабавалі ад сваіх... Болей »
Нягледзячы на тое, што, паводле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя паку... Болей »