![]() |
![]() |
У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »
Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »
Казка пра неразумнае мядзьведзяня вядомая дзецям усяго сьвету. Кніжка Алана Мілна была перакладзена свайго часу на розныя мовы сьвету. І, што праўда, дзеці ў Беларусі таксама ведалі гэтае медзьведзяня, але чыталі пра яго па-расейску (некаторыя, магчыма, па-польску). Рознымі кінастудыямі былі створаны мультыплікацыйныя фільмы, а песенькі і выказванні плюшавага героя сталі прыказкамі і прымаўкамі і ўвайшлі ў народны фальклор. Цяпер белару... Болей »
Празаік, крытык, краязнавец Язэп Мазуркевіч нарадзіўся ў 1887 годзе ў вёсцы Целякава Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Скончыў Багушэвіцкую настаўніцкую школу, з 1904 года працаваў настаўнікам. Падчас польскай акупацыі (1919–1920) прымаў удзел у партызанскай барацьбе, быў арыштаваны палякамі. Пасля заканчэння вышэйшых Мінскіх курсаў беларусазнаўства выкладаў беларускую мову і літаратуру ў савецка-партыйнай шко... Болей »
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Болей »
"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся справаздачай з экскурсіі ва ўрочышча Старая Белавежа. Майму „твору" пані Русіняк прысвяціла прадметны ўрок. Не толькі па-мастацку прачытал... Болей »
Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка. Болей »
У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларус... Болей »
Зборнік артыкулаў «Віцебск: папулярнае мінулае» падрыхтаваны ў межах аднайменнага праекта супольнасці «Таямніцы Віцебска». У гэтай справе ёй дапамагалі сайт Vitebsk4Me і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!». Краязнаўцы, мастацтвазнаўцы, гісторыкі, аматары мінуўшчыны і яе адданыя даследчыкі на працягу паўгоддзя публікавалі на старонках сайта www.vitebsk4.me тэксты пра наш горад. Болей »
Багацце культурных ды гандлёва-гаспадарчых кантактаў даўніх віцяблянаў і рыжанаў у ХIII—XVII ст. адлюстравана на старонках дакументаў, большасць з якіх публікуюцпа упершыню. Зборнік дакументаў разлічаны на навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных і філалагічных спецыяльнасцяў, на ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі і іншых краін рэгіёну Балтыйскага мора. Болей »