![]() |
![]() |
“Віцебскі краёвы слоўнік” зьяўляецца першым з ліку краёвых слоўнікаў у Беларусі, вызначаных да апрацаваньня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры. “Віцебскі краёвы слоўнік” паступіў у Камісію раньш вызначанага Камісіяй тэрміну (1 студзеня 1927 г.) Гэта цалкам трэба аднесьці да выключнай энэргіі, выяўленай у справе зьбіраньня слоўнікавага матар’ялу ў Віцебшчыне Праўленьнем Віцебскага акруг... Болей »
Кніга ўспамінаў відавочцаў “сталінскіх” расстрэлаў у ваколіцах Віцебска, а таксама іх сваякоў і нашчадкаў. У кнігу ўключаны ўспаміны жыхароў вёсак Паляі, Хайсы, Дрыколле, Лужасна і інш, сабраныя віцебскімі ўдзельнікамі клуба гісторыі і даўніны “Узгор’е” ў 1989-90 гг. і краязнаўцам Янам Дзяржаўцавым у 2014-2020 гг. Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленні навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, якая адбылася 22 – 23 кастрычніка 2009 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Выданне прызначана гісторыкам, музейным работ нікам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, студэнтам. Болей »
Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага ўсясьвету, да другога, рукатворнага, вядома ж, менш дасканалага. На перападах вышыняў кружылася галава. А спыніўся я, вядома ж, ля знакаміт... Болей »
Лірычнага героя аўтара захапляюнь як грамадскія матывы сучаснасні, так і паэзія кахання з усімі яго адненнямі: шчаснем, расчараваннем, крыўдай, паразуменнем і дараваннем. Прысмак спелай вішні адчуваенна на кожнай старонны. Болей »
Праца рэпрэзентуе ўпершыню праведзенае на матэрыяле беларускай літаратуры даследаванне мастацкага вобраза ачольніка паўстання 1794 г., героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Т. Касцюшкі. Увагай ахопліваецца, бадай, увесь корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Не ставячы на мэце даць агульную ацэнку эстэтычных вартасцей твораў, у сваёй аналітыцы абазначанай тэмы, акрамя літар... Болей »
Гранатавым сяйвом крывавіць настольнік Вушка кубка дрэмле ў фарфоравым сне Затопленая ў салодкім моры ўспамінаў Чакаю: канца... новага пачатку. (Жанэта Роля) Болей »
У кнізе змешчаны аповесць і папулярныя нарысы вядомага беларускага археолага і папулярызатара гістарычных ведаў Міхася Чарняўскага, якія знаёмяць юнага чытача з далёкай мінуўшчынай. Над рэчкаю, што каралеўскім росчыркам кружляла па лугавіне, уздымалася старадаўняе Гарадзішча — высокі ўзгорак са стромкімі схіламі і роўнай вяршыняй. На ім быў калісьці горад за дубовым парканам з выноснымі вежамі. За парканам густа стаялі хаты, святлеў гон... Болей »
Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту. Болей »
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... Болей »