![]() |
![]() |
Маладыя сябры „жываслоўцы" і зноў сустракаемся на Падляшшы, дзе спрадвеку жыве добразычлівы народ, які не крыўдзіў іншых. На жаль яны былі не раз пакрыўджаныя ды падманыванымі ворагамі і хціўцамі. А вы тут свае, хаця прыехалі з розных мясцін маляўнічай Беларусі. Вядома для вас, што наш народ мае слаўнае мінулае, стварыў адну з цікавейшых культур у Эўропе. Аднак беларускія скарбы даступныя пакуль не ўсім нам. Вас чакае многа шчырай працы... Болей »
Змест кнігі склалі вершы пра родны край і яго гісторыю, сяброўства і працу. Паэт сцвярджае, што свет маленькай вёскі, як і свет вялікага горада, заўсёды будзе хвалююча блізкім чалавечай душы. У асобную нізку «Гарадчанка» сабраны вершы, прысвечаныя жанчыне. Болей »
Зборнічак вершаваных водгукаў на актуальныя падзеі вулічнай палітыкі і прапагандысцкай барацьбы "Вандэя навыварат" зьявіўся ў 1989 г. Надрукаваны ён быў на ратапрынце ці нечым падобным, макет - машынапісны, плюс некалькі карыкатур у якасьці ілюстрацыяў. Аркуш (аркушы?) з макетам трэба было ўручную разрэзаць і збрашураваць; атрымлівалася мініятурная кніжка фармату 7 х 93/4 см. Правапіс захоўваю з мінімальнымі праўкамі. Вершы досыць няроў... Болей »
Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.Гэтая жанчына – унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачан... Болей »
Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аў... Болей »
Вершы новай кнігі паэта прасякнуты пачуццём сучаснасці. У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі БССР Генадзь Бураўкін прымаў удзел у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Творчым вынікам гэтай заакіянскай паездкі стаў цыкл публіцыстычных вершаў “Амерыканскія эскізы”. У кнігу ўключана таксама паэма «Ленін думае пра Беларусь”. Болей »
У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так — з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены. …Ілья Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён па напісаным падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за прэмію і потым... Болей »
У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй. Болей »
У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі Беларусь, створаныя імі сістэму адукацыі, дзяржаўны сектар культуры; чаму руская культура і мова замест узбагачэння духоўнага жыцця ... Болей »
Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч «Вас я чакала» — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі «Сувой». Болей »