![]() |
![]() |
Прычына існавання ў гэтым свеце, калі прычыны не засталося? Роўна як і жадання, ды і проста таго, дзеля чаго жывеш? Прычына ёсць: пачуццё абавязку. Я павінен — сябрам, бацькам, дзецям. Яны без мяне ніяк. Ды і праца трымае. Пачуццё абавязку, вядома, добрая з’ява. Толькі вось адчуванне не з самых прыемных: як быццам ты селянін, у якога свой участак, панская зямля і паншчына — шмат і непад’ёмна. Навалілася і не адпускае. Сілкуецца тваімі с... Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі не толькі шмат піша для дзяцей. Ён яшчэ і дапамагае юным талентам у іх творчых пошуках, спецыяльна стварыўшы для гэтага літаратурную суполку «Купалінка», якая аб’ядноўвае літаратурныя гурткі многіх школ Мінскага раёна. На старонках «Бярозкі» (№ 2 за 2010 г.) ужо апавядалася пра суполку «Купалінка», там жа, у «Вераску», была надрукавана вялікая падборка вершаў гурткоўцаў. Але час прайшоў, і мы... Болей »
Сёння ў нас у гасцях юныя творцы з Берасцейшчыны, удзельнікі абласнога літаратурнага конкурсу «Без дружбы мне, як без вады і хлеба», прысвечанага юбілею паэткі Ніны Мацяш: Анастасія ВАРАБЕЙ, Маргарыта ЛЕАНЧУК, Юлія ПУПЧЫК, Наталля СУПРУН (яны прадстаўлены ў рубрыцы «Верасок»), а таксама Анастасія ДОЎГЕР і Вераніка ЛАБЕЦКАЯ (іх невялікія казачкі ўдзельнічаюць у нашым літаратурным конкурсе «Казкі са школьнага ранца»). Болей »
Усё цячэ, усё змяняецца, але жыццё, тым не менш, працягваецца… Вось і ў «Бярозцы» адбыліся змены, і, прытым, істотныя. Бо поўнасцю аднавіўся яе творчы калектыў, і гэты вераснёўскі нумар — першае сур’ёзнае выпрабаванне новых супрацоўнікаў на прафесійную годнасць, ці, хутчэй, іх уступны экзамен. Ну, а экзаменатарамі, вядома ж, будзеце вы, нашы паважаныя чытачы. Усе свае заўвагі, прапановы, пісьмы дасылайце на адрас часопіса «Маладосць» з ... Болей »
Хто ж не чуў пра легендарны дзіцячы летнік «Зубронак»?! Пуцёўкі на летнюю змену раскупляюцца за першы тыдзень студзеня! А некалькі соцень жадаючых абавязкова не паспеюць і застануцца ні з чым… Вось што такое «Зубронак»! А таксама казачная Нарач — самае вялікае возера Беларусі. І сасновы бор з пяшчотным аздараўляльным паветрам! Цэлых 76 гектараў — тэрыторыя гэтай напраўду шчаслівай краіны. «Бярозка» проста не магла не наведаць легендарны... Болей »
Я прыйшла ў гімназію № 10, дзе вучыцца «зорачка» Ліза БАЖКО. І высветлілася, што гэтая «зорачка» — усмешлівая, адкрытая, шчырая дзяўчына. Сама яна характарызуе сваю творчасць даволі сціпла: «Я пішу простыя і зразумелыя песні пра тое, што ведаю і бачыла». Але ў гэтым і ёсць талент, каб простымі словамі перадаць глыбокую думку і схаваныя пачуцці. З цікавасцю ўслухоўваюся ў кожны радок і дзіўлюся, як тонка і дакладна дзяўчына адчувае навак... Болей »
Конкурс школьных сачыненняў Безмацерных Кацярына, Разгадваць таямніцу жыцця з пляцаком за спінай Безмацерных Кацярына, Слоўнік-алоўнік МАРОЗАВА Даша, Буккросінг МІХАЙЛОЎСКАЯ Дар’я, Аборт — гэта забойства МЯЦЕЛІЦА Люба, Бабуліна гісторыя ХУРСЕВІЧ Анастасія, Жыццё ў чаканні цябе Болей »
Верасок Безмацерных Кацярына, Адрозныя малюнкі нашых лёсаў Весялуха Марына, Дуда ў року СЯЦКО Марыя, Рэпетытар у тваім жыцці ЮРКЕВІЧ Кацярына, Інстытут незвычайных асоб Болей »
Фатаграфавалі нябёсы. Дакладней, яна фатаграфавала блакітна-ружовую бясконцасць, а Ён — Яе. Такую летнюю, цёплую, самую ягоную. Найстройвала аб’ектыў, прыжмурвалася — такой і запомніў Яе Яго фотаапарат. Цяпер гэты фотаздымак «трымае» на халадзільніку магніцік-сардэчка. Пахла свежай скошанай травой. Яны спыніліся, заварожаныя вечарам. Пальцы спляліся, і сярод гэтага бязмежжа дзве постаці «напісалі» літару «м», якая паціху растваралася на... Болей »
У нашым свеце важная кожная асоба, кожны розум і кожнае слова. Чалавек — не пясчынка на велізарным круглым шары, які завецца планета Зямля. У наш час вылучыцца з натоўпу можа любы чалавек, ён можа змяніць усё, але спачатку яму трэба знайсці сябе. Напэўна, многія чыталі Міхаіла Лермантава «Герой нашага часу». Памятаеце Пячорына? Дык вось, ён быў неверагодна разумным і незвычайным чалавекам, які не мог знайсці правільны шлях сваім сілам і... Болей »