![]() |
![]() |
Акварэль – гэта мастацтва, якое добра знаѐма мастакам усіх відаў творчасці, ад графіка да скульптара, ад дызайнера да архітэктара. Сѐння акварэль, без сумненняў, мастацтвазнаўцамі, музейшчыкамі і калекцыянерамі ўспрымаецца як самастойны від, нягледзячы на тое, што ў ХІХ стагоддзі яна прыцягвала толькі асобных жывапісцаў альбо служыла дапаможным матэрыялам і ўзгадвалася ў мастацтвазнаўчых артыкулах толькі, між іншым, як мастацтва, якое н... Болей »
Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з якіх родзяцца немалыя клопаты, простая людзкая плётка, забабонства і чалавечая зайздрасць ляглі ў аснову гэтай кніжкі. Пільны назіральнік М... Болей »
Новы раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» — твор аб нашых сучасніках, аб людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі расказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як вось зламала, разбіла яна шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана. Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982)... Болей »
Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім Войску было створана вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое дзейнічала на працягу ўсяго пэры... Болей »
Гэтую перадачу, што запрашала на сустрэчу ў даволі позні час па суботах, калісьці я чакаў з такім натхненнем, што сённяшнія аматары штодзённых каналаў кшталту «MTV» ды «VIVA» наўрад ці зразумеюць мой былы імпэт. Здаецца, быў перыяд, калі «Сустрэнемся пасля адзінаццаці» на Беларускім рэспубліканскім тэлебачанні нейкі час не выходзіла, але дакладна памятаю: калі мяне забралі ў войска, яе выпускі зноў пачалі рэгулярна з’яўляцца. (фрагмент) Болей »
Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для ... Болей »
Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучасна... Болей »
Валанцёрства ў Venture Day Minsk дазваляе пашырыць свае магчымасці і даведацца пра досвед сусветных экспертаў у сферы тэхналогій. Упершыню гэтае мерапрыемства адбылося ў 2015 годзе і было арганізавана сумесна IE Business School. Яно стала найбуйнейшай стартап-падзеяй у Беларусі і першай канферэнцыяй, праведзенай на ангельскай мове. У 2016 годзе тэмай стала “Тэхналогіі для здаровага будучыні”. Болей »
Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень, ix генезіс i ідэйна-мастацкая своеасаблівасць. Адрасавана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, хто цікавіцца куль... Болей »