- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Людзі хочуць знакаў, а дакладней, хлеба, Бог становіцца выгадным чарадзеем, і мы можам перамагчы у спаборніцтве з іншымі багамі, дэманструючы, што наш Бог мацнейшы і больш выгадны, – патлумачыў іерарх. – Але Езус расчараваў людзей, якія прасілі хлеба (…)”. „Я тут, каб наталіць прагненне праўды, справядлівасці і любові”. “Францішак, як і ўсе папярэднія Папы, падкрэсліў, што толькі гэта таямнічая, асабістая, гарачая камунія з асобай Езуса Хрыста ёсць збаўленнем свету, – адзначыў Апостальскі Нунцый. – Езус – гэта хлеб жыцця. І тут, у Эўхарыстыі, разумеем, што гэты хлеб – гэта паламаны хлеб. Таму што жыццё Езуса было паламанае. Паламанае смерцю. Паламанае Яго ўласным жэстам, калі Ён ламаў хлеб уласнага цела і падаваў сваім вучням на Апошняй Вячэры. Хлеб павінен прайсці праз смерць, каб стаць хлебам жыцця”.