- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ не стартавала парлямэнцкая кампанія, а будучыя "выбары" ўсё болей і болей нагадваць гульню аднаго актора. Да галасаваньня болей за чатыры месяцы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што не валодае паўнамоцтвамі ўвядзеньня прадстаўнікоў партыяў у выбарчыя камісіі; адміністрацыя ж прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, увогуле сьведаміла, што ня будзе нават дыялёг весьці з апазыцыяй па пытаньню выбараў. Непрыхаваны фарс сьведчыць аб тым, што ўлада не зьбіраецца лібералізаваць выбарчае заканадаўства і працэс галасаваньня.