be

Гісторыя

Пасіянарыі Беларусі 60zł

Пасіянарыі Беларусі

Сімвал. Тэарэтыкі
Дзенісенка Анатоль

У гісторыі кожнага народа, кожнай нацыі ёсць часы незвычайнага, пасіянарнага ўздыму, якаснага скачка свайго эвалюцыйнага шляху. Менавіта ў гэтыя перыяды з’яўляюцца людзі — пасіянарыі, якія становяцца правадырамі свайго народа, мысліцелямі і ідэолагамі. Беларусы перажылі тысячагадовую гісторыю свайго... Болей »

Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг. 60zł

Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.

ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Міхалюк Дарота

Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную... Болей »

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.

ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Міхалюк Дарота

У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.... Болей »

Выбранае 80zł

Выбранае


Гарошка Леў Айцец

Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі... Болей »

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства 50zł

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства


Карповіч Лявон

Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі... Болей »

(Не)расстраляныя 120zł

(Не)расстраляныя


Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных лю­дзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст
pdf

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка... Болей »

Беларусы ў Літве: учора і сёння
pdf

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга І – Вільня
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама... Болей »

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі
pdf

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

зборнік навуковых артыкулаў
Смалянчук Аляксандр

Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »

Абрэзкі з мінулых гадоў
pdf

Абрэзкі з мінулых гадоў


Стагановіч-Кольба Тамара

Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org