- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. — арыгінальная з’ява ў еўрапейскім мастацтве. Адна з найцікавейшых яго асаблівасцей — паралельнае існаванне на працягу ўсяго гэтага перыяду іканапісу, алтарнай карціны і свецкага жывапісу, што не мае аналогій у мастацтве іншых краін Усходняй ці Заходняй Еўропы. Прычына гэтага караніцца ў абставінах гістарычнага развіцця Беларусі, размешчанай на стыку лацінскага Захаду і праваслаўнага Усходу, што ў сваю чаргу садзейнічала ўзнікненню цесных сувязей мастацтва як са старажытнарускай, так і заходнееўрапейскай культурай. (фрагмент)