be

Глушакоў Уладзімір

Уладзімір Глушакоў нарадзіўся 07.04.1952 г. у гарадскім пасёлку Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у Давыд-Гарадку (1969) паступіў у Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум Пухавіцкага раёна. За паўгода да заканчэння (у траўні 1971) прызваны ў Савецкую Армію. Дэмабілізаваўшыся, працаваў слесарам-зборшчыкам на галоўным канвееры Менскага трактарнага завода (1973-1976), свідравальшчыкам, электракаршчыкам на маторным заводзе (1976-1979). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1982 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1979-1988). Сябра СП СССР з 1986 г.

З першымі публікацыямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1974 г. Працуе ў жанры прозы і публіцыстыкі. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар аповесцей «Семена» (1981), «Капли» (Масква, 1984), дакументальнай аповесці «Тёплые листья тополей» (1984), раманаў «Цветение калины» (1987), «На круги своя» (1990), шэрагу нарысаў, апублікаваных у перыядычным друку.

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Глушакоў Уладзімір. Выданьні

Развітанне на пачатку вясны

Развітанне на пачатку вясны

Сямейная хроніка
Глушакоў Уладзімір

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак... Болей »

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі ... Болей »

Маладосць 09 (439) 1989
pdf

Маладосць 09 (439) 1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Аксак Валянціна, Вершы * Арэхва Мікалай, Калеснік Уладзімір, Макаль Пятрусь, Бічэль-Загнетава Данута, Белакоз Алесь, 1939 — 1989. Праз 50 гадоў: успамін * Гальпяровіч Навум, Вершы * Глушакоў Уладзімір, Арандатары і гаспадары * Дзялец Міхась, Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася * Дранько-Мансюк... Болей »

Полымя 3(719)1989

Полымя 3(719)1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс орган Саюза пісьменнікаў БССР

* Аколава Валянціна, Вяртанне ў заўтра. Паэма * Аксак Валянціна, Шукаю свята. Вершы * Барсток Марына, Балючая споведзь * Бібікаў Уладзімір, Ля ўзроставай мяжы * Бугаёў Дзмітрый, Пара глядзець праўдзе ў вочы * Бур'ян Барыс, «...Прытулак стомленай душы» * Васілевіч Алена... Болей »

Маладосць 01(431)1989
pdf

Маладосць 01(431)1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Алешына Алена, Вершы * Бяляцкі Алесь, Да гісторыі адной палемікі * Валасевіч Ігар, Данілаўскі завулак * Валасевіч Ігар, Персанальная справа * Валасевіч Ігар, Сцяпан Лаўрэнцьевіч * Глушакоў Уладзімір, Старая сядзіба * Грахоўскі Сяргей, Вершы * Далідовіч Генрых, Свой... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org