Казакоў Валерый

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Валерый Казакоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Някляеў Уладзімір, Лапаціна

Лапаціна

Прыпавесць

Някляеў Уладзімір

Publication Date: 2020

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 133-158 с.

Сонца над Ярылавай гарой узыходзіла вясёлае — зусім не па настроі Ціта. Але што зробіш з сонцам? З Ярылам? Тут з самім сабой не зробіш нічога, а не тое што з богам… Апошнімі гадамі Ярыла неўзлюбіў за нешта Нальшу. Вось і ў гэтым годзе яшчэ напачатку лета спаліў збажыну. Чаму ён бяду наслаў, на каго, на што зазлаваў? — пра тое нават вайдэлот Тур і вярхоўны вяшчун Крыва-Крывэйта, які прыехаў у Крэва, каб прынесці ахвяры Ярыле, не дазналіся. Увесь чэрвень стаяла гэткая спёка, што, здавалася, плавіліся камяні, і сям’ю Ціта, да якой хутка павінен быў дадацца яшчэ адзін рот, зімой чакаў голад. Дый не толькі сям’і Ціта, а ўсяму Крэву, усёй Нальшы, на зямлі якой і без сонечных пажараў было ледзьве пракарміцца, выпадала гэтым годам галадаваць. (фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Прыпавесць: Лапаціна

Worth reading:

epub
Някляеў Уладзімір, Што для чаго

Што для чаго?

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Тадзік слухаў і думаў: «А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?» Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? — а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не пра аспірын і галаву, а пра іх сувязь. Ну і пра астатнія сувязі. Зноў жа не нейкія там… суседа з суседкай. Не. Пра сувязь каранёў і лісця... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Школа танцаў

Школа танцаў

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым ... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Тайшэт

Тайшэт

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край, бо што ў Краснаярскім краі рабіць янкам з туркамі? Было гэта ў пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя, калі я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Слаўнае мора, свяшчэнны Байкал

Слаўнае мора, свяшчэнны Байкал

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць пра жыццё, але пасля забыліся і напіліся. Чэрня паспрабаваў успомніць, ці быў ён на Байкале. Па ўспамінах, нейкіх цьмяных, выходзіл... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Змены сувязяў

Змены сувязяў

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што? Кожны баіцца суда? Ды кожны мяркуе, што ўсе сканаюць, а ён — не. Невядома як, але пазбегне смерці. Можа, праз дасягненні медыцыны. (фраг... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Валянцін Сідаравіч Пранкевіч адносіўся ўсё сваё жыццё да жыцця наогул, жыцця ў шырокім сэнсе слова — да прыроды там, да жывёлін ці людзей, — роўна, нават абыякава. Ніяк, можна сказаць, не адносіўся, абы яны яму — прырода там, жывёліны ці людзі — не заміналі. Адзінае, чаго трываць не мог ён у прыродзе, у прыродзе ў шырокім сэнсе слова, — гэта надта разумныя. «Ты надта разумны?» — пытаўся ў некага Валянцін Сідаравіч — і ўсё! У тым сэнсе ў... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Бары-бэры

Бары-бэры

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Аляксей Сяўко працаваў некалі з Вадзімам Кашыным у адным праектным інстытуце, дзе абодва яны масты праектавалі і абодва пазнаёміліся са сваімі жонкамі, Любай ды Алёнай, у той час яшчэ нявестамі. І вось днямі Алёна, жонка Сяўко, пачула ад Любы, жонкі Кашына, што той доўга і цяжка хварэў, ляжаў у шпіталі, адкуль яго выпісалі, бо ён безнадзейны — няхай дома памірае. «Як гэта няхай дома памірае?..» — не зразумеў Аляксей жонку, а тая адмахну... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Браты

Браты

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Брат ёсць брат, няхай нават ён мышэй не ловіць. У пераносным сэнсе не ловіць мышэй. Не ўсё, значыць, цяміць, нечага не разумее. Ну, да прыкладу, кажаш яму: «Вунь там, бачыш, грошы ляжаць, ідзі вазьмі сабе, колькі хочаш», — а ён пытае: «Колькі?..» У нас кот быў, Багрым, дык той у пераносным сэнсе мышэй яшчэ як лавіў! Цяміў, значыць, так, што ўсе грошы адразу б захапаў. Хоць не ў пераносным сэнсе лавіў ён мышэй кепска. Можна сказаць, зусі... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Выгнанне рака

Выгнанне рака

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

У майго стрыечніка рак знайшлі, а ён, стрыечнік, нібыта вернік, дык кажа: «Мне не страшна паміраць, мяне Бог прыме». Я пытаю: «Ты хоць ведаеш, калі ў Бога прыёмныя дні?» Ён давай хрысціцца: «Не кажы так, бо з мёртвых не ўваскрэснеш». А чаго мне ўваскрасаць, калі я жывы? Памру — пабачым. Я не прыкідваюся, нібы смерці не баюся. Яшчэ як! І ўжо калі паміраць давядзецца, дык так, каб са мной — усе. Ну, вайна атамная, выбух нейкі на сонцы ці ... More »


epub
Някляеў Уладзімір, Локусы

Локусы

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

«Ой, хлопцы, вы мне болей не налівайце, я ўжо такая, якая вам трэба!..» — казала яна, і ўсе смяяліся. Потым яны згвалцілі яе. Лявон нават не помніў, ці ўдзельнічаў у гэтым. Такі быў п’яны. Але заяву ў міліцыю Надзея, гэтак яе звалі, напісала на ўсіх чатырох — і ён адсядзеў чатыры гады. Калі выйшаў, сустрэў Надзею. Выпадкова, на вак­зале. Убачыўшы, па вачах пазнаў, больш не па чым. Такія ў яе былі вочы, ну… Як быццам помніў ён іх аднекул... More »