Кавалёў Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Кавалёў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дракахруст Юры

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юры Дракахруст.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пятровіч Барыс, ...Роўна і трошкі ўправа

...Роўна і трошкі ўправа

фрэскі розных гадоў

Пятровіч Барыс

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2019

Publisher: Кнігазбор

Sizes: 192 с.

ISBN: 978-985-7207-93-0

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2019 by Барыс Пятровіч

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце быць» (2004), «Жыць ня страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэньне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуціна» (2015), «Ідзі адзін» (2019), «...Роўна і трошкі ўправа» (2019). Творы перакладзеныя на ангельскую, францускую, нямецкую, расейскую, польскую, чэскую, баўгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. З 2002 году — галоўны рэдактар недзяржаўнага часопіса «Дзеяслоў», з 2011-га — старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

epub
Пятровіч Барыс, Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Аповесьць

Пятровіч Барыс

...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... More »


epub
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Урывак з аповесці

Пятровіч Барыс

…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга. У сяброўкі да Антося не лезлі. Словам, ва ўсім адчувалася не толькі іх часовасць у яго, але стрыманасць, адасобленасць. (фрагмент) More »


epub
Пятровіч Барыс, Яблыкі па́даюць

Яблыкі па́даюць

Пятровіч Барыс

«Грэшнікі» ізноў праязджаю паўз гэтую вёску, у якой не спыняўся ні разу, але ведаю пра яе шмат, пачынаючы з ейнай амаль княскай даўняй гісторыі; учора тэлефанавала мама і сказала, што хлопец, які нядаўна прыйшоў з турмы, колькі дзён таму засёк тут сякераю трох жанчын, дакладней бабуль-пенсіянерак, з адною з іх ён жыў, а дзве іншыя былі суседкамі і штовечар прыходзілі да іх «на тэлевізар», а папросту — выпіваць і гуляць у карты што падшт... More »


epub
Пятровіч Барыс, Пуцявіна

Пуцявіна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі... More »


epub
Пятровіч Барыс, Засада, або Лавіся, рыбка, вялікая

Засада, або Лавіся, рыбка, вялікая

Аповесць

Пятровіч Барыс

Кожны раз Андрэй разумеў, што гэта быў сон, толькі калі прачынаўся. Сон гэты не даваў яму спакою ўжо некалькі месяцаў. Ён думаў, што ёсць у ім нешта сімвалічнае, калі ён паўтараецца, але дагэтуль не разгадаў – што? Ад пачатку ў сне ўсё было надта рэалістычным ды праўдзівым. Як у жыцці. Звычайная ранняя зімовая ноч – усе фарбы на месцы. Бэзавае неба без зорак. Гарадская плошча са знаёмымі чорнымі будынкамі вакол. Прастакутнікі жоўтых вок... More »


pdf
Пятровіч Барыс, Ідзі адзін

Ідзі адзін

альбо Студзень жыцця

Пятровіч Барыс

Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой «дзейнай асобай» гэтай кнігі з’яўляецца маладая дзяржава Беларусь, якой яна была ў студзені 1993 года. Такім чынам, чытачам прапануецца ... More »


pdf
epub
Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

аповесці

Пятровіч Барыс

У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыяналізму, класічага пісьма і стылёвага авангардызму. More »


audio
Пятровіч Барыс, Тэксты

Тэксты

Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. Галоўны рэдактар ... More »


pdf
epub
Пятровіч Барыс, Спакушэнне

Спакушэнне

апавяданні розных гадоў

Пятровіч Барыс

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасьце БЫЦЬ…», а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і… More »


pdf
epub
Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. More »