- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар стварыў выдуманы свет, дзе жывуць файныя і не вельмі, добрыя і злыя, прастадушныя і дзівакаватыя людзi. Кожны з гэтых чалавечкаў складаней за Сусвет. Увесь Сусвет лёгка змяшчаецца ў іхных галовах, і яшчэ нават застаецца месца для дзіўных і нечаканых учынкаў. Яшчэ ўчора ім здавалася, што жыццё ляціць у апраметную і раптам – гоп, яно ўжо не горшае, чым у іншых. Яны радуюцца, калі знаходзяць выйсце са складанай сітуацыі, або выйсце неверагодным чынам знаходзіць іх саміх. Жыццё ім спрыяе, а смак удачы робіць яшчэ больш непрадказальнымі ўчынкі людзей, якія кіруюцца правілам: “Пражываючы жыццё, не забывай аб жыцці!”