- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала; Ліска ж маўчала – баялася, калі маці гневалася. А ў Гапкі – характар! Калі Броня на сенакосе якім нанач заставалася, то Гапка карову на пашу адна не выганяла; пракінуўшыся, заўсёды будзіла і Ліску, – знарок перабівала сястрын ранішні сон, каб тая не спала і з ёю ў двары таксама цупла. (фрагмент)