- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь чакае турыстаў! У апошнія некалькі гадоў у нашай дзяржаве актыўна мусіруецца тэма развіцця “беларускага турызму”. На самым высокім узроўні папулярызацыю нашай краіны, як вельмі прывабнага турыстычнага рэгіёна, называюць адной з галоўных дзяржаўных праграм. У сувязі з гэтым была прынятая нават адмысловая праграма развіцця турызму на 2006-2010 гады, дзе сапраўды гаворыцца аб тым, як і якімі спосабамі будзе дасягацца мэта па масавым прыцягненні замежных турыстаў у Беларусь. Акультурванне гарадоў (спадзяемся, пазітыўныя змены ў абліччы Берасця заўважаюць усе берасцейцы), спрэчная і не заўсёды задавальняльная для гісторыкаў, але ўсё ж рэканструкцыя гістарычных аб’ектаў (Мірскі, Нясвіжскі замкі), стварэнне музеяў і цэлых комплексаў (дамы-музеі Т. Касцюшка, А. Міцкевіча, “Полацак - цэнтр Еўропы” і т.д.), а таксама планы па ўзнаўленню і рэканструкцыі ў Берасцейскай вобласці Косаўскага палаца, палаца Сапегаў і шматлікіх іншых аб’ектаў, дазваляюць паверыць у тое, што вось-вось у найбліжэйшай будучыні да нас ліне натоўп турыстаў, якія стаміліся ад еўрапейскага пафасу і раскошы, каб акунуцца ў самабытнасць нязведанага краю.