- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень Волі. Шаноўныя Берасцейцы! Віншуем Вас з вялікім нацыянальным святам нашай краіны! 25 сакавіка Беларусь адзначае найвялікшае свята ў сваёй тысячагадовай гісторыі. У гэты дзень у 1918г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла Беларусь «незалежнай і вольнай дзяржавай». Беларусы заявілі на ўвесь свет, што яны жадаюць будаваць свой дом, што яны вартыя называцца народам. З таго часу мінула шмат гадоў. Шмат пакут і выпрабаванняў выпала на долю беларускага народа. І нашы бацькі і дзяды паказалі, што яны вартыя «Людзьмі звацца»! Сённяшні рэжым ізноў ставіць беларускі народ на мяжу выжывання. Рост камунальных тарыфаў, беспрацоўе, ціск на прадпрымальнікаў, замоўчванне чарнобыльскіх праблем – у такіх умовах добра жывуць толькі чыноўнікі з прэзідэнцкай «вертыкалі». Адсутнасць перспектыў на лепшую будучыню вядзе да таго, што 70% моладзі марыць з’ехаць за мяжу. А хто застанецца тут?!