- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ніякае гэта не запазычанне ў Марка Z. Данілеўскага, іначай было б «Дом лісця»1. Твор жа, які цяпер, пакуль яшчэ не зусім сцямнела, знайшоўшы паперу і кавалак алоўка, прыладкаваўшыся на нізкім шчарбатым ганку, я пачынаю пісаць, не хаваючы хвалявання (бо хаваць яго тут няма ад каго), павінен называцца «Дом лістоў». Таму што ён не пра лісце, якое шапаціць ад пераднавальнічнага ветру (вецер, дарэчы, мяне трывожыць: не ведаю, ці цэлы на доме дах, які Афтаназы2 апісвае як гладкі, на два схілы, падбіты гонтаю, і наколькі страшна ў навальніцу знаходзіцца ў цемры стогадовай закінутай вілы, у якой адбываецца чорт ведама што, у якой адбываецца нешта такое, што я пакуль не здолела зразумець), і не пра лісты ў сэнсе аркушы, а толькі пра тыя лісты, якія ў эпоху да эсэмэсак людзі пісалі адно аднаму, каб дзяліцца падзеямі і надзеямі. (фрагмент)