- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапіла ў пастку сваіх жа утопій.