- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы трымаеце ў руках першы нумар новага часопісу. Ён будзе прысвечаны будучыні Беларусі. Якой мусіць быць нашая краіна, што трэба зрабіць для яе пераменаў, у тым ліку, якія неабходны рэформы, што можна выкарыстаць з досведу суседзяў – гэтыя пытанні будуць уздымаць аўтары на старонках нашага часопіса. Мы з'яўляемся невялікай дзяржавай, але маем сваё месца ў свеце. Шмат што залежыць ад знешняй палітыкі, таму значны акцэнт у нашым часопісе будзе рабіцца на знешнепалітычных і знешнеэканамічных пытаннях.