- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бары́саў (афіц. транс.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на р. Бярэзіна. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 143 919 чал. (2016) Паводле археалагічных даследаванняў, узнік у пач. 12 ст., паводле сведчання В. Тацішчава заснаваны ў 1102 полацкім князем Барысам Усяславічам, паводле іншых неверагодных звестак — у 1032 вял. кн. кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе р. Бярэзіна. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127. У 13—14 ст. тут быў пабудаваны замак.