Беларуская турэмная літаратура

Беларуская турэмная літаратура


Беларуская турэмная літаратура

Беларуская турэмная літаратура :: Выданьні

pdf
Валодзін Уладзімір, укладальнік, «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя

Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў

Валодзін Уладзімір, укладальнік

Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева (1929–2001): адлічэнне з універсітэта, дзве крымінальныя справы 1951 і 1962 гадоў, зняволенне ў псіхіятрычнай бальніцы. У зборніку д... Болей »


pdf
Пушкін Алесь, Турэмны альбом

Турэмны альбом

Пушкін Алесь

Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная асоба мастака Алеся Пушкіна добра вядомая ў краіне і за яе межамі найперш эпатажнымі перформансамі яшчэ з часоў вучобы ў тэатральна... Болей »


pdf
epub
Севярынец Павел, Каменнае сэрца

Каменнае сэрца

Севярынец Павел

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць. Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце прачытаць тут, была прызнаная штотыднёвікам «Наша Ніва» найлешпай беларускай кнігай 2007 года, а «Беларуская глыбіня» (тут разьмешчан... Болей »


pdf
epub
Кіркевіч Алесь, Сем месяцаў у беларускай турме

Сем месяцаў у беларускай турме

Кіркевіч Алесь

Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых б... Болей »


pdf
Бяляцкі Алесь, Турэмныя сшыткі

Турэмныя сшыткі

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. ... Болей »


pdf
epub
Дрозд Зміцер, Бунт батанікаў

Бунт батанікаў

дзённік

Дрозд Зміцер

Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Палітзняволеныя ў Беларусі, паводле савецкіх традыцыяў, у турмах пераследуюцца адмыслова. Важна захава... Болей »


pdf
epub
Аліневіч Ігар, Еду ў Магадан

Еду ў Магадан

успаміны

Аліневіч Ігар

Ігар Аліневіч нарадзіўся ў 1983 годзе. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыццё ягоных заснавальнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў Па адукацыі інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Быў абвінавачаны ў нападзе на амбасаду РФ у Мінску і ва ўдзеле ў іншых акцыях анархістаў. 27 траўня 2011 года асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіска... Болей »


pdf
epub
Дзядок Мікалай, Фарбы паралельнага свету

Фарбы паралельнага свету

Дзядок Мікалай

Мікола Дзядок — сябар руху беларускіх анархістаў. Нарадзіўся ў 1988 г. З сямі гадоў займаўся ўсходнімі адзінаборствамі. Пасля заканчэння юрыдычнага каледжа БДУ быў залічаны на 3-і курс юрфака ўніверсітэта, але паступіў у ЕГУ на аддзяленне паліталогіі, вучыўся завочна і працаваў. 03.09.2010 затрыманы, 27.05.2011 асуджаны на 4,5 года пазбаўлен-ня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 339 КК РБ («Злоснае хуліганства, здзейсненае г... Болей »