- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная асоба мастака Алеся Пушкіна добра вядомая ў краіне і за яе межамі найперш эпатажнымі перформансамі яшчэ з часоў вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Акадэмія мастацтваў) у Мінску. Свабода, незалежнасьць не толькі ў думках, але і ў дзеяннях — вось ягонае крэда. Першыя адміністрацыйныя «суткі» Алесь атрымаў у 1989 г. за заклікі прыйсьці на першыя «Дзяды». За перформанс, прымеркаваны да дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г., праведзены ў 1989 г. у адказ на забарону кіраўніцтва ВНУ зладзіць выставу, прысьвечаную БНР, па крымінальным артыкуле Алесь Пушкін быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ўмоўна. Наступная крыміналка праз 10 гадоў за вазок гною да будынка прэзідэнцкай адміністрацыі з надпісам «За пяцігадовую плённую працу» — такую падзяку мастак выказаў Лукашэнку ў дзень заканчэньня першых прэзідэнцкіх паўнамоцтваў 21 ліпеня 1999 г.