- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткіЛарысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замові ць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымізагалоўкамі – у арыгінале “Споведзь”, папольску “Ptaki bez gniazd”, а пачэшску – “Pani Doktorowa”. Аднак, як у “Слове ад унука” піша Міхась Геніюш, сама аўтарка лічыла, што кніга мусіць на зывацца “Успаміны”. “Мая бабуля супраціўлялася такой назве [“Споведзь”] яшчэ пры жыцці, – дадае Міхась Геніюш, – сцвярджаю чы, што людзі вызнаюць свае грахі і дрэнныя ўчынкі, але ў яе не было такіх перад сваёй краінай. Грахі і не справядлівасці сапраўды былі зд зейсненыя, але ў адносінах да яе, іза гэта ейнай сям’і давялося заплаціць такую бязлітасную цану”. Прадмову да ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў”, якія выходзяць у Беластоку, напісаў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ар лоў, які часта наведваў Бабулю ў Зэльве: “Так мы называлі яе ў лістах і тэле фонных размовах,з любасцю, але із асцярогаю, з увагі на “таварышаў маёраў”, нашых куратараў з органаў. Бабуляю яна часта была і проста ў прыяцельскіх гаворках, што маглі падслухаць чужыя вушы. Зрэшты, думаю, гэбісты цудоўна ведалі: Ба буля – Ларыса Антонаўна Геніюш”. “Апошняя сустрэча не магла бы ць доўгаю. Бабуля абняла нас ужо аслаблымі рукамі, багаславіла і н