- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тут, у гэтай сціплай кніжачцы, мы прапануем табе нізку жамчужных пацеркаў зямлі магілёўскай - яе вялікія і малыя думкі, яе душэўныя пертурбацыі і спробы ўнут-ранага перавароту адчуванняў, праявы аптымізму і песімізму (па выбары), ідэйныя выбухі. I гэта не проста квятністыя словы. Гэтаму шчыра і цалкам верыш. Бо інакш адкуль тады чыстыя і светлыя імпульсы, якімі літаральна наскрозь пранізаны творы аўтараў, іх наіўны эмацыйны ўздым, іх шматполюснае ўспрыняцце рэчаіснасці, аптымістычны настрой, яснасць і чысціня слова. Або адкуль тады боль, роспачлівасць, адчай, што пераплятаюць некаторыя з твораў. А як наконт вершаў напісаных з думкай пра чала-века, з сардэчным клопатам пра ягоную будучыню, з болем за незабыўнае, такое недалёкае для сэрца і далёкае па часе і сацыяльных зрухах мінулае? Мінулае, што так ці інакш закладае ў сэрцы кожнага з нас падмурак для роздумаў і ўчынкаў. Іх асабістае, толькі ім самім да болю зразумелае мінулае. (Паважаны чытач, фрагмент)