be
pdf

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Чын апрананьня ў манаскую расу і камілаўку. Жадаючы прыняць расу падыходзіць да настаяцеля1 і зьдзяйсьняе звычайны паклон, пасьля чаго настаяцель пытае яго: Ці сапраўды ён жадае манаскага жыцьця і ці зьбіраецца ў будучыне нязьменна зьдзяйсьняць гэтае жаданьне. Пасьля ягонага абяцаньня стала знаходзіцца ў манастыры ў посьце і малітве, каб з Боскаю дапамогай, дзень і ноч добра праводзіць, посьпех мець у набожнасьці і ва ўсіх прызначаных послухах, настаяцель загадвае яму рыхтавацца да прыняцьця Сьвятых Боскіх Таямніц і прад гэтым зь увагай пералічыць і паспавядаць духаўніку ўсе свае грахі, пачынаючы зь зьдзейсьненых яшчэ ў юнацтве. Пасьля дазволу ад грахоў, настаяцель даручае яго аднаму зь вопытных старцаў манастыра, каб той навучыў яго рупліва клапаціцца аб выратаваньні душы ў манаскім жыцьці, а прымаючаму расу загадвае ва ўсім падпарадкоўвацца настаўніку, шанаваць яго, слухаць яго, як айца і настаўніка, прымаць ягоную навуку, як дадзеную ад Самога Хрыста, любіць яго і верыць яму; штодзённа тройчы дакладна выпрабоўваць свае сумленьне і, як Самому Богу, заўсёды адчыняць настаўніку ўсе свае думкі і справы, нічога ад яго не прыхоўваючы.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: БАПЦ
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Горбік Сяргей, прат.
  • Выдавец: БАПЦ
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2010 by БАПЦ; © Біблейныя тэксты пададзены па перакладу сп.Васіля Сёмухі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org