- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі народ займае палажэньне, кажучы агульна, к заходу ад велікарускага, а к украінскаму — паўночна-заходняе, прадстаўляючы на сваіх крайніх граніцах мяшаные, пераходные да тых і другіх, гаворкі. На захадзе ён стыкаецца з палякамі, літоўцамі і латышамі. Асноваю для азначэньня прыналежнасьці да беларускага племя і яго пашырэньня, як і наагул, можа служыць толькі жывая народная мова, неаддзялімая прымета беларускай народнасьці ў працягу яе многавяковага жыцьця, і пахаджэньне ад беларусаў-бацькоў. Калі асобные члены гэтай народнасьці з тых ці іншых прычын трацяць матчыную мову, яны перастаюць разумець сваю прыналежнасьць к даннаму народу. (фрагмент)