- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат прыгожага пішацца ў нашай прэсе пра беларускую моладзь у Амэрыцы, пра тое як яна вучыцца, працуе ды праводзіць свой вольны час. Шмат таксама пішацца пра ўдзел моладзі ў нашым грамадзкім жыцьці. Гэткае пазытыўнае насьвятленьпе жыцьця й дзейнасьці нашае моладзі праўдзівае, але няпоўнае. Пра некаторыя адмоўныя рысы нашае моладзі, якія аўтар (што яшчэ сам залічвае сябе да моладзі) спасьцярог за час свайго перабываньня ў Амэрыцы, варта тут падзяліцца з чытачом. Гэтага артыкулу ня трэба ўважаць за спробу ацэны беларускае моладзі ў Амэрыцы, бо для поўнай характарыстыкі моладзі трэба было-б пісаць і пра ўсе дадатныя яе бакі. Мэта артыкулу — паказаць адмоўныя рысы, якія частка нашае моладзі ўспрыймае ды зь якімі трэба змагацца. Прыклады, што будуць пададзеныя, на шчасьце, не становяць агульную зьяву; яны аднак не на готулькі рэдкія, каб пра іх можна было маўчаць. Пачнем ад дачыненьня молацзі да старэйшых і знаёмых. Шмат моладзі проста не пазнае сваіх знаёмых або знаёмых сваіх бацькоў. Некаторыя пазнаюць знаёмых толькі ў сваёй хаце або пры сваіх бацькох; некаторыя пазнаюць тады, калі няма паблізу староньніх людзей.