be
pdf

Беларуская моладзь 4

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

Для бальшыні нашых сяброў восень абазначае пачатак школьнага году, пачатак новага падарожжа ў няведамае, дзе кажны высілак думкі адкрывае панадныя далягляды. Беларускай моладзі Амэрыкі новы школьны год суліць болып, чымся шмат каму, бо яна мае шырэйшыя магчымасьці пазнаньня. Гэтыя магчымасьці далі ёй бацькі й дае беларускае грамадзтва. Апрача наведваньня амэрыканскае школы, нашая моладзь мае вялікі прывілей — і абавязак — наведваць беларускую школу, дзе яна павінна ўзбагаціць атрыманы ад бацькоў дар роднае мовы ды веды пра паняволеную бацькаўшчыну. Бязумоўна, хадзіць у дзьве школы куды цяжэй, чымся ў вадну. Гэта вымагае болып працы, болып здольнасьцяў і больш здаровага розуму. Кажны, хто здабудзецца на гэта, і атрыманыя ад бацькоў зерні беларусаведы дбайна вырасьціць на глебе роднае школы, той ужо на пачатку свайго самастойнага жыцьця здыме дзесяцікротны ўраджай. Цімала прыкладаў гэтага можна бачыць цяпер сярод старэйшых сяброў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1959-10
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 473.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org