- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская дзяржава ў сваёй знешняй палітыцы прынцыпова і няўхільна прытрымлівалася і прытрымліваецца прынцыпаў суверэннай роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права, якія замацаваны ў новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Імкненне Беларусі да міру знаходзіць сваё ўвасабленне ў тым ліку і ў мірных ініцыятывах і прапановах беларускіх дэлегацый на буйнейшых міжнародных форумах, перш за ўсё на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.