- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў і нерашуча тапталася паміж касцёлам і могілкавай цэркаўкай. У руках былі забароненыя сцягі. Чакалі, хто курыў, хто размаўляў. Бацюшка чамусьці марудзіў. Кожнага году паўтараўся адзіны дзеяцяг. Дачакаўшыся прыезду астатніх, ставалі ў калону, з вянкамі і кветкамі, са сцягамі і рушылі задворкамі паміж гародамі і магіламі. (фрагмент)